Мінвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінвід (Менвід), Мінвіт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мінвіт або Мэнвітэ (Minuit, *Mænwitæ[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6]. Такім парадкам, імя Мінвід азначае «моцны думкамі» (тое ж, што і імя Відзімін)[7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Meginwid (Megin-wid)[8], Meginuuid[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Минвитовичъ (1528 год)[10]; Johannes Mynuidius, Lithuanus Neapoliensis, filius Pastoris prope Vilnam (1595 год)[11]; z księdzem Mikołajem Minwidem (1621 год)[12]; пану Станиславу Станиславовичу Минвиду (1630 год)[13]; D. Minwid (1635 год)[14]; pani Barbarze Philipowiczownie Stanisławowey Minwidowey, podstoliney Nowogrodzkiey (15 студзеня 1652 году)[15]; xiądz Minwid (1 лютага 1657 году)[16]; Андрей Минвидъ[17], Andrzey Minwid Jenerał powiatu Kowieńskiego[18] (14 чэрвеня 1677 год).
Remove ads
Носьбіты
- Мінвід — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча чалавека каля возера Цытавянаў (Жамойць)[19]
- Мацей Мінвітавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Мінвідавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[20]
- Амбражэй Лукашавіч і Валянтын Якубавіч Менвіды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[21]
- Станіслаў Мінвід — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, падстолі ноўгарад северскі ў 1623—1646 гадох[22]
- Станіслаў Станіслававіч Мінвід — зямянін Упіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1630 годзе
- Аляксандар Мінвід — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы магілёўскі, гараднічы смаленскі ў 1652 годзе[23]
- Андрэй Мінвід — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, возны ковенскі ў 1677 годзе
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads