Відзімін (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Відзімін (Відмін, Ведмін), Відзімен — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мінвіт (Minuit) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Такім парадкам, імя Відзімін азначае «моцны думкамі»[6] (тое ж, што і імя Мінвід). Адзначалася старажытнае германскае імя Widiman (Widi-man)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimyn (18 студзеня 1401 году)[8]; Wydymen (17 жніўня 1404 году)[9]; Wydimyn (11 чэрвеня 1407 году)[10]; Vidimino (25 студзеня 1408 году)[11]; Widimyn (16 лютага 1410 году)[12]; Онъдрушку Видиминовичу на Ратоме село Свирюнича (1440—1492 гады)[13]; Widmin (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[14]; боярину еишишскому Михаилу Видминовичу (12 лістапада 1516 году)[15]; Миколай Андреевичъ Ведминовичъ… Юръи Яновичъ Ведминовичъ (1567 год)[16]; Samuel Widminowicz (1667 год)[17]; na miejscu P. Widminowicza Zombickiego (1690 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Відзімін († па 1410) — літоўскі баярын, меў сына Андрэя (Андрушку)
- Міхайла Відмінавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
Выдміновіч (Wydminowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads