Мінгірд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінгірд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мінегард, Мінгард, Мінегарда, Мэнгарда або Мэнгерт (Minnegard, Mingardus[1][2][3], Mingard[4], Minegardis[5], Mengarda[6], Mengert[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[9], minthi 'памяць'[10], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[11]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Meingerðr (Mein-gerðr)[12].
У 1615 годзе ў Варшаўскім павеце адзначаўся шляхецкі род Гардамінаў (Gardomin)[13].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Mengert[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Josepho Mingird (5 кастрычніка 1783 году)[15].
Remove ads
Носьбіты
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads