Прапойск
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прапо́йск (з 1945 году — Сла́ўгарад[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Проні. Адміністрацыйны цэнтар Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7826 чалавек[1]. Знаходзіцца за 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Прыстань на Сажы.
Прапойск — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу захавалася царква Раства Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Назва
Традыцыйная гістарычная назва места — Прапойск. Гэты тапонім мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проні, у вусьці якой узьнікла паселішча. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца іншыя напісаньні назвы места: Прупой і Пропошеск[2].
23 траўня 1945 году выйшла пастанова аб перайменаваньні Прапойску ў «Слаўгарад»[3]. Паводле беларускага мовазнаўцы В. Шура[4], у 1945 годзе зьявілася прапанова надаць назву воінскаму падразьдзяленьню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка Прапойская будзе абразай салдатам, бо яна напамінае расейскае слова «пропойца» (у беларускай мове такога слова няма[5]). З гэтай прычыны места перайменавалі ў Слаўгарад. Аднак мясцовыя краязнаўцы ня здолелі знайсьці дакумэнтальных пацьверджаньняў наданьню якімсьці воінскім фармаваньням найменьня «Слаўгарадзкая»[6]. На думку беларускага мовазнаўцы В. Вячоркі, прычынай перайменаваньня Прапойску было тое, што назва места апынулася ў 1944 годзе ў цэнтры ўвагі савецкага вайсковага камандаваньня і прапаганды[7].
Назва «Слаўгарад» не ўнікальная: места з такой жа назвай (рас. Славгород) існуе ў Алтайскім краі Расеі яшчэ з 1914 году. Апроч таго, аднайменныя сяло і мястэчка ёсьць на ўсходзе Ўкраіны.
У наш час прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Прапойск у якасьці афіцыйнай[8].
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Першы пісьмовы ўпамін пра Прапойск датуецца 1136 годам, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[9].
У XІІІ—XVІІІ стагодзьдзях існаваў Прапойскі замак.
Вялікае Княства Літоўскае
У XIV стагодзьдзі Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места як цэнтар староства ўвайшло ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Прапойску ліцьвінамі («літоўскімі людзьмі»): «литовские люди изо Мстиславля, из Могилева, из Пропойска, ис Кричева, из Радомля, из Чичерска, из Гомьи» (1562—1563 гады)[10][11], «Михайлов Левка… литвин из Пропойска» (1635 год)[12].
У 1601—1602 гадох Прапойск пацярпеў ад голаду і эпідэміяў[13], у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку было 3 царквы: Прачысьценская, Сьвятога Міколы і Сьвятога Юр’я.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Прапойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазьней Магілёўскай губэрні. Расейскія ўлады падаравалі места Галіцыным. На 1787 год тут дзеялі дзьве царквы і касьцёл.
На 1886 год у Прапойску было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, лякарня, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прапойск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіў у склад Быхаўскага раёну). У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
У Другую сусьветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 году Прапойск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 23 траўня 1945 году згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус места.
- Места на старых здымках
- Вуліца, 8.11.1918 г.
- Сож, 1930 г.
- Царква, 1941 г.
- Царква, 1941 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 2123 чал., зь іх 1071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 юдэі[14]; 1881 год — 3400 чал.[15]; 1886 год — 922 чал.[16]; 1897 год — 1000 чал.[17]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 4,7 тыс. чал.; 1959 год — 6,6 тыс. чал.; 1970 год — 5,6 тыс. чал.; 1991 год — 7,3 тыс. чал.; 2000 год — 8,1 тыс. чал.[18]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 8,3 тыс. чал.[19]; 2004 год — 8 тыс. чал.; 2006 год — 8,2 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 8,3 тыс. чал.[20]; 2015 год — 7725 чал.[21]; 2016 год — 7812 чал.[22]; 2017 год — 7750 чал.[23]; 2018 год — 7826 чал.[1]
Адукацыя
У Прапойску працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
Дзеяць цэнтар культуры і народнай творчасьці, 2 бібліятэкі.
Забудова
Прапойск разьвіваецца паводле плянавальных праектаў 1970—1980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфармаваліся 2 прамысловыя зоны.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
- ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сож».
Славутасьці
- Забудова гістарычная (XVIII — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Паштовая станцыя (сяр. ХІХ ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1791—1793)
Захаваўся Прапойскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва[24].
Страчаная спадчына
- Замак (XIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Прапойску
- Паштовая станцыя
- Сядзібны парк, вежа
- Юдэйскія могілкі
Асобы
Ураджэнцы
- Іван Грыгаровіч (1792—1852) — археограф, гісторык, краязнаўца
- Леанід Гоманаў (нар. 1953) — плякатыст
- Галіна Лагунова (нар. 1954) — дзяржаўная дзяячка Беларусі
- Фелікс Шкірманкоў (1926—2021) — пісьменьнік, паэт, грамадзкі дзяяч
Жыхары
- Восіп Казлоўскі (1757—1831) — кампазытар, арганіст
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads