Рагвалод-Барыс Усяславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагвалод-Барыс Усяславіч, Рагвалод II (канец 1040-х — пачатак 1128) — князь полацкі (1101—1128). Паводле імя, відаць, быў старэйшым сынам Усяслава Полацкага.
Remove ads
Імя
Рагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады»[5].
Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [сыне Рагвалода-Барыса], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[6][7].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: престависѧ кнѧзь Полотьскыи Борисъ (1129 год), Господи помози рабу своему Борисоу (Барысаў камень), Борисъ-Рогъволодъ[8].
Remove ads
Біяграфія
Па сьмерці бацькі заняў полацкі пасад. Імаверна, што сядзеў разам з Усяславам у кіеўскай вязьніцы ў 1068 годзе.
Упершыню пад сваім імём упамінаецца ў 1102 годзе, калі ўчыніў вайсковую выправу супраць яцьвягаў, а на зваротным шляху заснаваў горад Барысаў. Імаверна, браў удзел у выправе супраць зэмгалаў у 1106 годзе, але ў выніку наўдачы, як можна меркаваць, згубіў полацкі пасад[9].
Упамінаецца ў «Жыцьці Эўфрасіньні Полацкай» недзе паміж 1115—1120 гадамі. За Рагвалодам-Барысам сваю дзейнасьць у Полацку пачала ягоная пляменьніца Эўфрасіньня Полацкая. Менавіта ў гэты час збудавалі княскую сядзібу ў Бельчыцы з Барысаглебскім манастыром. Зь ягонай дзейнасьцю таксама зьвязваюць вядомыя помнікі эпіграфікі, так званыя «Барысавы камяні».
У 1127 годзе на патрабаваньне кіеўскага князя Мсьціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полаччыну, заняў княскі пасад замест Давыда, свайго брата[9]. Пра сьмерць Рагвалода-Барыса паведамляецца ў пачатку 1128 году.
Remove ads
Нашчадкі
- Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч
- Іван Рагвалодавіч
- Зьвеніслава Барысаўна
Папярэднік Усяслаў Чарадзей |
Князь полацкі 1101—1128 |
Наступнік Давыд Усяславіч |
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads