Рагозіна (Віцебская вобласьць)

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раго́зіна[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Воршы і за 2 км на поўнач ад міжнароднай аўтамагістралі Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1). Рагозіна ўваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вёска разьмяшчаецца на адлегласьці 1—2 км на паўднёвы ўсход ад месца злучэньня старадаўніх шляхоў Днепра-Дзьвінскага вадападзелу Дуброўна (рака Дняпро) — Бабінавічы (рака Лучоса)[3] й Ворша (рака Дняпро) — Бабінавічы (рака Лучоса) — Віцебск (рака Дзьвіна) пры перасячэньні ракі Выдрыцы, левага прытоку Аршыцы (цяпер у межах Арэхаўску).

Першае ўпамінаньне — пачатак XV стагодзьдзя як сядзіба (дварэц) Сьцяпана Рагозіча.

«[1500 — —] ... Фотьяну Шенбелю дан дворец Степана Рогозіча, бояріна рошскогож...»[4]


У XVII–XVIII стагодзьдзях вёска Рагозіна – уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Рагозіна ў Аршанскім павеце Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[6]

У 1783 годзе вёска Рагозіна — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[7] З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.[8]

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 317 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Арэхаўскае царквы Сьвятой Тройцы й уваходзілі ў Андрыянаўскае сялянскае таварыства.[9]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 113 чалавек[10]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 32 чалавекі; 1910 год — 28 двароў, 107 мужчын, 99 жанчын;[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 12 чалавекі;

Асобы

Славутасьці

  • Старажытнае гарадзішча ва ўрочышчы Гарадок. Прадаўгаватае (40×60 м) па лініі поўнач-поўдзень, са стромкімі схіламі, вышынёй амаль 10 мэтраў, узвышаецца над вёскай побач з Дубровенскім трактам. У агаленьнях культурнага пласта сустракаюцца аскепкі вырабаў ляпной керамікі трох культур: мілаградзкай, днепра-дзьвінскай і штрыхаванай. На паўднёва-ўсходняй частцы ляжаць два вялізныя каменныя крыжы больш за мэтар у даўжыню і каля трыццаці сантымэтраў у таўшчыню. На паверхні аднаго зь іх выбіты крыж. Побач з гарадішчам існавала селішча.[11]
  • Могілкі на высокім пагорку ля паўночнай ускраіны вёскі. Шмат крыжоў разнастайных памераў і колераў.[11]
Remove ads

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads