Рагозіна (Віцебская вобласьць)
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раго́зіна[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Воршы і за 2 км на поўнач ад міжнароднай аўтамагістралі Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1). Рагозіна ўваходзіць у склад Арэхаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вёска разьмяшчаецца на адлегласьці 1—2 км на паўднёвы ўсход ад месца злучэньня старадаўніх шляхоў Днепра-Дзьвінскага вадападзелу Дуброўна (рака Дняпро) — Бабінавічы (рака Лучоса)[3] й Ворша (рака Дняпро) — Бабінавічы (рака Лучоса) — Віцебск (рака Дзьвіна) пры перасячэньні ракі Выдрыцы, левага прытоку Аршыцы (цяпер у межах Арэхаўску).
Першае ўпамінаньне — пачатак XV стагодзьдзя як сядзіба (дварэц) Сьцяпана Рагозіча.
«[1500 — —] ... Фотьяну Шенбелю дан дворец Степана Рогозіча, бояріна рошскогож...»[4]
У XVII–XVIII стагодзьдзях вёска Рагозіна – уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.[5]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Рагозіна ў Аршанскім павеце Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць.[6]
У 1783 годзе вёска Рагозіна — уладаньне князя Рыгора Пацёмкіна.[7] З 1792 году ва ўласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.[8]
У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 317 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Арэхаўскае царквы Сьвятой Тройцы й уваходзілі ў Андрыянаўскае сялянскае таварыства.[9]
Remove ads
Насельніцтва
Асобы
- Мікалай Федарэнка (23.01.1922 — 1.09.2000) — беларускі мастак.
Славутасьці
- Старажытнае гарадзішча ва ўрочышчы Гарадок. Прадаўгаватае (40×60 м) па лініі поўнач-поўдзень, са стромкімі схіламі, вышынёй амаль 10 мэтраў, узвышаецца над вёскай побач з Дубровенскім трактам. У агаленьнях культурнага пласта сустракаюцца аскепкі вырабаў ляпной керамікі трох культур: мілаградзкай, днепра-дзьвінскай і штрыхаванай. На паўднёва-ўсходняй частцы ляжаць два вялізныя каменныя крыжы больш за мэтар у даўжыню і каля трыццаці сантымэтраў у таўшчыню. На паверхні аднаго зь іх выбіты крыж. Побач з гарадішчам існавала селішча.[11]
- Старажытнае гарадзішча
- Гарадзішча. Выгляд з поўдня.
- Першы каменны крыж
- Другі каменны крыж
- Гарадзішча. Выгляд з поўначы.
- Могілкі на высокім пагорку ля паўночнай ускраіны вёскі. Шмат крыжоў разнастайных памераў і колераў.[11]
Remove ads
Страчаная спадчына
- Царква. У XVIII стагодзьдзі парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ).[5]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads