Ражкоўка
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ражко́ўка[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Ражкоўка месьціцца за 20 км на паўночны захад ад Камянцу, за 54 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Мінуўшчына
У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, дзяржаўная ўласнасьць, паводле 10-й рэвізіі (1857) — 416 рэвіскіх душ. З 1860-х гадоў у Дзьмітравіцкай воласьці тых жа павету і губэрні. У 1890 годзе ў Ражкоўскай сельскай грамадзе, 530 дзесяцінаў ворыўнай зямлі, 71 дзесяціна лесу. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы 107 двароў, 571 жыхар, народная вучэльня, хлебазапасная крама.
У 1921 годзе ў выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 году ў выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. З 1940 году ў Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 103 двары, 476 жыхароў.
У Другую сусьветную вайну ў 1943 годзе пабудаваная драўляная царква Казанскай Божай маці, будаўніцтва якой зьвязанае з выратаваньнем жыхароў вёскі ад расстрэлу. У сакавіку 1944 году ў раёне вёскі вяла баі партызанская дывізія С. А. Каўпака. На вясковых могілках пахаваныя 29 партызанаў, якія загінулі ў гэтых баях.
У пасьляваенныя гады ў вёсцы працавала пачатковая школа, у якой у 1948 годзе навучалася 105 вучняў. У 1949 годзе арганізаваны калгас «Шлах да камунізму». У 1954 годзе ўвайшла ў склад Бялоўскага сельсавету, адначасова стала цэнтрам сельсавету, які ў сувязі з гэтым быў перайменаваны ў Ражкоўскі. З 1959 году зноў у Дзьмітравіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 317 жыхароў, у 1970 годзе — 274 жыхары, у саўгасе «Белавескі».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 71 жыхар
- 2005 год — 55 двароў, 87 жыхароў[4]
- 1999 год — 98 жыхароў
Ражкоўскі цуд
28 верасьня 1942 року Ражкоўку атачылі нямецкія жаўнеры, якія атрымалі зьвесткі пра тое, што яе жыхары дапамагаюць савецкім партызанам. Усіх падзялілі на тры групы: на шыбеніцу мелі адправіцца вясковыя актывісты, партызанскія сувязныя і чальцы іхніх сем’яў; у другую групу трапілі падазраваныя ў сувязі з партызанамі або ў спачуваньні савецкай уладзе; трэцяя група павінна была пакінуць вёску пасьля завяршэньня карнай апэрацыі. Немцы дазволілі перадаць з трэцяе групы ў другую малых дзяцей і адпусьцілі састарэлых[5].
Купку мужчынаў прымусілі капаць яму за вёскай, куды павялі найбольшую групу. Моладзь да 25 гадоў павезьлі ў Белавежу, адкуль яны мелі адправіцца на прымусовыя працы ў Нямеччыну, дзяцей да 12 гадоў аддалі ў Дзьмітравічы[6].
Калі ўсё было падрыхтавана да расстрэлу, на ўзьлеску прызямліўся самалёт. Маёр, які ляцеў гэтым самалётам, быў егерам Герынга Мікалаем Нэйманам[6], адкамандзіраваным для ўладкаваньня ў Белавескай пушчы ўзорнай паляўнічай гаспадаркі. Ён загадаў пачакаць з выкананьнем загаду, а сам накіраваўся ў штаб у Белавежы, адкуль празь дзьве гадзіны прывёз новае распараджэньне: расстрэл адменены[7]. Вяскоўцы вярнуліся дамоў, іхніх дзяцей вярнулі бацькам[8].
Праз пэўны час (паводле розных зьвестак, ад двух тыдняў да некалькіх месяцаў) нямецкі егер прывёз у Ражкоўку выразаную з дрэва скульптуру Багародзіцы зь дзіцем. Ён патлумачыў вяскоўцам, што спусьціцца на зямлю яго змусіла ўбачаная ім у небе Божая Маці, якая загадала спыніць расстрэл[8].
У гонар гэтае падзеі ражкоўцы збудавалі ў вёсцы царкву, куды зьмясьцілі падораную немцам скульптуру Дзевы Марыі з надпісам «28.9.1942». Першага сьвятара для царквы знайшлі самі немцы, якія вазілі яго на служэньні з суседняе вёскі[6].
Каля двух дзясяткаў рокаў таму побач зь месцам плянаванага расстрэлу быў пастаўлены памятны крыж з абразком Божай Маці і надпісам «Гэты крыж узьведзены ў памяць выратаваньня ад сьмерці жыхароў вёскі Ражкоўка 1942 году 28 верасьня»[5].
У 2008 року па гэтай падзеі быў зьняты фільм «Панна Марыя з Ражкоўкі»[9].
Remove ads
Інфраструктура
У складзе СВК «Хадасы». Працуе аддзяленьне сувязі.
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Дзьмітравічы — Амелянец — Вярховічы (Н348) і Хадасы — Сінітычы — Ражкоўка (Н360)[10].
Турыстычная інфармацыя
- Царква Маці Божай Казанскай (1942)
- Рэшткі «курнай хаты» (1837)[11]
- Званіца
- Братэрская магіла савецкіх партызанаў дывізіі С. А. Каўпака (1944)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads