Ражкі (Менская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ражкі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.

Remove ads

Гісторыя

  • 1844 год — вёска Ражкі, ці Гвазды, у складзе фальварку Мураўшчызна маёнтку Стары Мядзел Вялейскага павету Віленскай губэрні, уладаньне Дварджцкіх. Вёска налічвала 9 двароў і 78 жыхароў.
  • 1868 год — існавалі дзьве аднайменныя вёскі Ражкі Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Адна зь іх налічвала 7 двароў і 69 жыхароў, другая — 4 двары і 27 жыхароў.
  • 1904 год — дзьве вёскі, налічвалі 85 і 149 жыхароў адпаведна. Побач зь вёскамі знаходзіліся два аднайменныя фальваркі, уладаньні Пяцельчыцы (10 жыхароў) і Пілецкіх (8 жыхароў), таксама вартоўня Ражкі, што зьяўлялася ўладаньнем Паклеўскай-Казелы (8 жыхароў), і засьценак Ражкі ці Карэйвіца, які быў уладаньнем Шырокіх (12 жыхароў).
  • 1908 год — вёскі Ражкі 1-я (налічвала 19 двароў і 122 жыхароў) і Ражкі 2-я (14 двароў, 91 жыхар).
  • З 1921 году — вёска і засьценак у складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе ў складзе вёскі і засьценку знаходзіліся 31 двор і 161 жыхар.
  • 1931 год — вёска і фальварак. Bёска налічвала 32 двароў і 165 жыхароў; фальварак — 1 двар і 8 жыхар[2]
  • З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — МядзельскагаВялейскай вобласьці20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 годзе — 44 двары і 136 жыхароў.
  • У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (44 двары). Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
  • 1946 год — пабудаваная пачатковая школа.
  • 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Верны шлях», куды ўваходзіла 21 гаспадарка.
  • З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (да 22 кастрычніка 1957 году — калгас імя Булганіна) з цэнрам у вёсцы Лотва.
  • 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
  • 1960 год — насельніцтва вёскі складала 78 жыхароў.

29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 5 жыхароў
  • 1999 год — 12 жыхароў
  • 1 студзеня 1997 году — 8 двароў, 15 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads