Ромбут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ромбут (Румбут, Румбуць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рамбод або Рамбот (Rombodus, Rambodus[1], Rambot[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[4], германскага hruom 'слава, славутасьць'[5], а аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[6].

У Прусіі бытавала імя Rambod / Ramboth / Rumbith (1419 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rumbutowna (3 лістапада 1737 году)[8]; Rumbutowicz (11 чэрвеня 1784 году)[9]; Michaelem Rombutowicz… Rombutowiczowa (23 лістапада 1815 году)[9]; Rozalia Rumbuć (1843 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

Румбут (Rumbut) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[11].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Румбот у летувізаванай форме[11].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads