Рэйн (імя)

мужчынскае асабовае імя (Rein) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэйн (Рэйнь, Райнь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночае імя — Рэйна (Райна).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рэйн, Райна або Рэйна (Rein, Raino, Reyne) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (рэйн-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rejn (Rena), Rejnko, Rejbołt (< Rejmbołt), Rejner (Rajner, Rener), Rejnman, Rejmer (Rejmar), Rejmund, Rejnołt (Renołt, Rynałt[3])[4].

У Прусіі бытавалі імёны Reynke / Reyniko[a] (1407 і 1419 гады)[5], Reynboto / Reynbotte[b] (1299, 1314 і 1400 гады)[7][5], Raymoth / Reimot[c][9], Reynoth[d][5]. У ваколіцах Мэмэлю бытавалі імёны Рэйнаўд[e], Рэймунт (Раймунт)[f] і Рэйнант[g]: Mattis Reynaud… Sargusch Reymundt… Jacuf Reynnanth… Jan Raymunth (1511—1520 гады)[13]. У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Petrus Reinhardus, Waltersdorfensis Borussus, у 1650 годзе — Petrus Reinhardi, Hieropolitanus Prussus[14].

Германскае імя Reyneke бытавала ў XV ст. у Рызе[15].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: меръника Миколая Косевского Реину (1 ліпеня 1560 году)[16]; Jacobus Reyniewicz (1699 год)[17]; Reyn Łukszan… Andrzey Stypan, Rein Stypan (1712 год)[18]; Anna Reyniowa (11 чэрвеня 1719 году)[19]; Reina Sienkoniowa (24 ліпеня 1735 году)[20]; Reina Bielewiczowna (16 студзеня 1738 году)[21]; Reynie (1744 год)[22]; Reina Mingayłowna (27 кастрычніка 1776 году)[23]; Teresa Rejno (1802 год)[24]; Teresa Rajno (1814 год)[25]; Teresa Reyno (1821 год)[26][h].

Remove ads

Носьбіты

  • Рэйна Балтрамееўна Ягінтовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1581 годзе[37]
  • Ганна, Дарота, Катрына, Рэйна, Пётар, Станіслаў і Марцін Тамашавічы Гелгудовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1590 годзе[38]
  • Марцін Рэйн — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1668 годзе[39]

Райневічы — літоўскі шляхецкі род[40].

На 1906 год існавала вёска Рэйні і дзьве вёскі з назвай Рэйнішкі ў Дзьвінскім павеце, а таксама фальварак Рэйнікі і вёска Рэйнева ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[41].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Рэйны.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Reinike (Reinco)[1]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Reginbot, пазьнейшае Reinboth[6]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Reimod (< Reginmot)[8]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Rainattus[10]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Reinald[11]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Reimund[12]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Reginnant[12]
  8. Таксама:
    • Рэмэр (адзначалася германскае імя Remer, Remmer[27]): Remerowicz / Remirowicz (1500 год)[28];
    • Рэмбэр (адзначалася старажытнае германскае імя Ragenber[29]): Remberowicz (1782 год)[30], Рэмбяровічы — літоўскі шляхецкі род[31];
    • Рэйнальт (адзначалася старажытнае германскае імя Rainald[11]): Jerzy Reynaltt (1798 год)[32];
    • Рэйнад (адзначалася старажытнае германскае імя Rainhad[33]): Anna Rejnad (1805 год)[34];
    • Рэймін (адзначалася германскае імя Reimann[35]): Agata Rejmin (1811 год)[36]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads