Раймунд

мужчынскае імя або прозьвішча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раймунд (Рэймунд), Раймунт (Рэймунт, Раймонт, Рэймант) , Раймонд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рагінмунд, пазьней Раймунд або Раймонд (Raginmund, Raimund, Raymond) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (рэйн-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rajmund (Rejmund)[6]. Прыдомкам Рэгмунт (варыянты — Рэгмант, Рэймант[7]) карыстаўся шляхецкі род Сабяшанскіх зь Люблінскага ваяводзтва[8].

Імя Рэймунт (Раймунт) бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Sargusch Reymundt… Jan Raymunth… Jan Raymunt (1511—1520 гады)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Józef Kazimierz Rejmunt (1781 год)[10]; Dapkiewicz Rajmund (1790—1791 гады)[11]; Rogowski Rajmunt (1790—1791 гады)[12]; xiądz Raymund Symonowicz (1796 год)[13]; Anna Reymont (1808 год)[14]; Dorota Raymont (1815 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

Раймунды-Яманты-Палевічы[16] — літоўскі шляхецкі род.

Рэймунты (Rejmunt, Reymunt) гербу Божая воля — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[17] з Галіцкага павету[18].

У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Раймунт (Raymunt)[19].

На гістарычнай Віленшчыне існаваў маёнтак Раймундова (Rajmundowo)[20].

На 1910 год існаваў хутар Рэймундава (Рэймундова) у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні[21].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads