Сарава

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Са́рава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзіць у склад Дзьмітравіцкага сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Камянцу, за 45 км на поўнач ад Берасьця, за 34 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Берасьце  Баранавічы).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Сар або Сара (Sarus, Saro) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя

У другой палове XIX ст. калёнія Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Паводле 10-й рэвізіі (1857 год) тут было 206 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. З 1860-х гадоў у Камянец-Літоўскай воласьці таго ж павету і губэрні. Паводле перапісу 1897 году, 10 двароў, 63 жыхары, у складзе Сараўскай сельскай грамады.

У выніку польска-савецкай вайны згодна з Рыскім мірам (1921 год) у складзе Польшчы, калёнія ў Камянец-Літоўскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 1923 год 7 гаспадарак, 47 жыхароў.

У выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа (1939 год) у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР. З 1940 году ў Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. З 1954 году ў Дзьмітравіцкім сельсавеце таго ж раёну. На 1970 год 43 жыхары, ў саўгасе імя Дзімітрава.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1905 год — 74 чалавекі
  • 1960 год — 61 чалавек
  • 1999 год — 17 чалавек
  • 2005 год — 11 чалавек, 6 двароў[3]
  • 2010 год — 10 чалавек

Інфраструктура

У складзе ААТ «Камянецкая пушча».

Транспарт

Сарава злучае зь Бялёвам мясцовая грунтавая дарога Бялёва  Сарава (Н408). За 500 м на ўсход ад вёскі праходзіць аўтадарога рэспубліканскага значэньня Берасьце  Камянец  Каменюкі (Р83).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads