Сырвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сырвід, Сыравід (Сірвід, Шырвід, Шырвіт), Сурвід (Сурвіт, Сурвідзь, Журвід), Сырвіт, Сэрвіт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Сісьвіта або Сесьвіта (Sisuita[1], Sisoitu[2], Sesuito) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5].
Германскае паходжаньня імя Шырвід сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Жировита (XI ст.)[7]; Сиръвидъ Рюшковичъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[8]; Оръвиду а Сирвиду чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[9]; чоловеков… а Сурвида (9 лістапада 1449 году)[10]; Воитех Сирвидович (3 студзеня 1515 году)[11]; земли пустовское доилидское в Неменчинскои волости на имя Сирвидовщины (4 чэрвеня 1516 году)[12]; земль пустовскихъ три пустовщины в тивунстве Виленском у Лыкменскои волости… Сирвидовщину (21 сьнежня 1516 году)[13]; чоловеков имены у Еишишском жо повете… Янка Сирвидовича (17 красавіка 1517 году)[14]; людеи… з Воитъком а Сташкомъ Сиръвидовичомъ (19 сьнежня 1522 году)[15]; Воитъко Сурвидовичъ (1523 год)[16]; Янъчикъ Сирвидович (1528 год)[17]; Янъ Сиръвидовичъ (1567 год)[18]; земенина господаръского повету Упитъского Юрья Каспоровича Журвида (16 ліпеня 1586 году)[19]; умоцованый ее милости панее Служчыное Валентый Сырвидъ (7 лютага 1596 году)[20]; Валентын Янович Сырвидъ (11 сакавіка 1596 году)[21]; Kazimierz Surwid (1667 год)[22]; wieś Lebedzie… Kazimierz Syrwid (1675—1677 гады)[23]; Szjrwid… Szyrwitowa (1671—1681 гады)[24]; Mikołaj Surwidz Jagowd (1690 год)[25]; Michał Sirwit (1713 год)[26]; Sirwidy (1744 год)[27]; Marianna Serwitówna (1758 год)[28]; Michał Syrwid chorąży petyhorski (9 лютага 1790 году)[29].
Remove ads
Носьбіты
- Жыравіт — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XI стагодзьдзі[7]
- Сірвід Рушкавіч — літоўскі князь з роду Рушкавічаў, які ўпамінаецца пад 1259 годам
- Сірвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Войцех Сірвідавіч — рэтаўскі цівун, які ўпамінаецца ў 1515 годзе
- Янчык Сірвідавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Соф’я Янаўна Сыравідаўна — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1605 годзе[30]
- Войцех Янавіч Сырвід — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[31]
- Юры Войцехавіч Сырвід — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1615 годзе[32]
- Ян Янавіч Сырвід — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца 1618 годзе[33]
Сырвіды (Syrwid) гербаў Даліва і Лебедзь — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[34].
Сурвідовічы (Surwidowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[35].
Сырвіды (Syrwid) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[36].
Сірвіды — літоўскія шляхецкія роды[37].
Дуніны Сырвіды або Шырвіды (Dunin Syrwid, Dunin Szyrwid) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[38]
Сурвіт (Surwit) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].
На 1913 год існавала мясцовасьць Сырвідзішкі (Syrwidziszki) у Немянчынскай парафіі[40].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads