Сурвіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сурвіла (Сурвіл, Шурвіла), Сурывіла, Сырвіла (Сырвіль, Шырвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сурвіла, Сесьвіла, Сервіл або Сарвіла (Surville, Seseguilo[1], Servil[2], Sorville[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[5], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[6]. Такім парадкам, імя Сурвіла (Сірвіла) азначае «заклён волі»[7].
Адпаведнасьць імя Сурвіла германскаму імю Surville, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
У Прусіі бытавала імя Сурвіл (Сірвіл): Surwille / Sirwille (1401, 1406 і 1409 гады)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: by her Hans Surwillen… Surwillendorffe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[9]; et Thomam Surwillen interpretem… Thomas Surwille… dominum Thomam Surwille (Хроніка Віганда)[10]; Thomas Surwille (2 красавіка 1398 году, 1398 год)[11]; Hannus Surwille… Hannus Sirwillen (1399 год, 1400 год)[12]; Minigaylo Gedigoldi cum fratre germano Swiwilone [Survilone] (18 студзеня 1401 году)[13]; Marcus, Lucas, Johannes und Mattewes Serwillen (1405 год)[14]; Lucas Sirwillen wybe (1408 год)[14]; Hannus Surowyl (23 жніўня 1411 году)[15]; Marcus Sorwille (24 верасьня 1416 году)[16]; Nicolaus Sorwille, Georg Sorwille (1435 год)[14]; панъ Гринко Сурвиловичь (17 кастрычніка 1437 году)[17][18]; Сурвило (1440—1476 гады, 1440—1492 гады, 1463—1476 гады[19], 31 сакавіка 1534 году[20]); Назку Сурвиловичу[21], Гринъкови Сурвиловичю[22] (1440—1492 гады); Гринъку Сурвиловичу (7 лістапада 1442 году)[23]; dominus Andreas alias Hrimko Surwiłowicz (каля 1450 году)[24]; Jurge Sirwille (8 траўня 1455 году)[25]; Thomas und Diterich Serwille gebrudere (1471 год)[25]; Thomas Szerwille (1480 год)[26]; Theodorico Servilla[27] (Theodoricus Servilla[28], 12 траўня 1496 год); her Ditterich Sirwille (20 лістапада 1500 году)[29]; Вилнянину Раку Сурвиловичу (10 сакавіка 1514 году)[30]; чоловековъ куничъных… Воитка Сурвиловича (25 ліпеня 1522)[31]; з Упиты… Богдан Сурвилович (1533—1535 гады)[32]; до мене Воитеха Миколаевича Сурвила (22 чэрвеня 1562 году)[33]; Воитех Суръвило (1565 год)[34]; небожчика Войтеха Миколаевича Сурвила[35], слугу Ивана Сурвиловича[36], Андреевая Хоружичовая Ейшишская Зофея Яновна Сурвилянка[37] (1567 год); пан Еразмус Грегор’евич Сурвило (5 студзеня 1580 году)[38]; Szurwiłowicz (XVI ст.)[39]; Piotr Surwilowicz (1602—1615 гады)[40]; miasteczko Gieranonskie… Maciey Surwilo (26 лютага 1619 году)[41]; Jerzy Surwiłł mp.; Jan Surwił… Daniel Surwił (15—23 кастрычніка 1655 году)[42]; ode mnie Daniela Surwiła… Daniel Surwiłło… Daniela Surwiły… Samuell Michał Surwiłło (1665 год)[43]; spectabilem dominum Stanislaum Benedictum Surwił (XVII ст.)[44]; Daniło Surwił… Marcin Surwił (6 студзеня 1700 году)[45]; Barbara Surywiłło (1749 год)[46]; Ioannes Surwił (1752 год)[47]; Józef Szurwillo (21 жніўня 1780 году)[48]; iegomość pan Stanisław Surrywiłło — komornik xięstwa Żmuydzkiego (20 ліпеня 1784 году)[49]; Szymon Surwilewicz (1784 год)[50]; spectabilis olim domini Stanislai Surwił consularis caunensis vidua (XVIII ст.)[51]; Stanisław Szyrwiłowicz (1799 год)[52]; Agata Syrwil (1841 год)[53].
Remove ads
Носьбіты
- Тамаш і Ганус Сурвілы — браты-служкі Тэўтонскага ордэну зь літоўскіх баяраў
- Сурвіла Гедыгольдавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі 1401 году[54]
- Грынька Сурвілавіч — літоўскі баярын, які ў 1437 годзе засьведчыў наданьне Сьвідрыгайлы Каленіку Мішкавічу; пазьней атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Назка Сурвілавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Рак Сурвілавіч — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1514 годзе
- Сурвіла Міхалкавіч — продак полацкіх баяраў Бірыбольдзічаў, які ўпамінаецца ў 1534 годзе
- Эразмус Рыгоравіч Сурвіла — зямянін Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў 1580 годзе
- Аршуля Эразмусаўна Сурвіловіч — эйрагольская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1592 годзе[55]
- Івонка Сурвіла (у дзявоцтве Шыманец; нар. 1936) — дзяячка беларускай эміграцыі, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Сурвіловічы — прыгонныя зь вёскі Мясьлюкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[56].
Сурвілы (Surwiło) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, мястэчка Шэметаўшчыны, вёсак Старлыгаў, Концінентаў, Сурвілаў, Яневічаў і Каладзянкі, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[57].
Сурвілы (Surwiłło) — прыгонныя зь мястэчка Жодзішкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[58].
Сурвілы (Surwił) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[59].
Сурвілы гербаў Геральт, Корвін, Котвіца, Любіч, Порай і Сьлепаўрон і Сурвілы Багдановічы — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[60] і Троцкага паветаў[61].
Сырвілы (Syrwiłło) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[62].
Шырвілы (Szyrwił) — літоўскі шляхецкі род[63].
Сурвіл (Surwill), Сурвіла (Surwillo) і Шурвіловіч (Szurwilowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[64].
У 1588 годзе ўпамінаецца «грунт» Сурвілавічы, у 1589 годзе — маёнтак Сурвілавічы ў Жамойцкім старостве[65].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Сурвілы, у гістарычнай Прусіі — Сурвілі. Назву Сурвілішкі маюць дзьве вёскі на гістарычнай Ашмяншчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads