Скаламонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скаламонт (жыў у XIII стагодзьдзі) — князь, імаверны пачынальнік дынастыі Гедзімінавічаў[1].

Імя

Скелемунд, Скелемунт або Скелемонда (Scelemundus, Scelemunt[2], Scelemondo[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скольберт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Skolbert, Butaskalks, Gottschalk) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[8].

Remove ads

Біяграфія

Гіпотэза пра князя Скаламонта як пачынальніка дынастыі Гедзімінавічаў грунтуецца на словах Андрэя Альгердавіча, якія падаюцца ў «Задошчыне»:

« Молвяше Андреи Олгордович своему брату: «Брате Дмитреи, сами есмя собе два браты, с(ы)н(о)ве Олгордовы, а внуки мы Доментовы, а правнуки есми Сколомендовы... »

Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Скаламонта зь яцьвяскім князем Скамонтам[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads