Скамонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скамонт (1210-я — па 1285) — яцьвяскі князь з Судавіі, які ўпамінаецца Пятром Дусбургам. Меў рэзыдэндыю ў Красіме.
Імя
Скелемунд, Скелемунт, Скелемонда або Скемунд (Scelemundus, Scelemunt[1], Scelemondo[2], Scemund[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скольберт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Skolbert, Butaskalks, Gottschalk) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[8].
Германскае паходжаньня імя Скамонт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]
Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Скомондъ и Бороуть… Скомондъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[10]; Skumandus (Хроніка Прускай зямлі)[11].
Remove ads
Біяграфія
Сьпярша быў ў хаўрусе з Трайдзенем, бо ў 1273 годзе пры падтрымцы войскаў Вялікага Княства Літоўскага уварваўся ў Кульмскую землю, ваяваў пры Кульме і Торуні, замках Вэльсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемэнт, Ліпу, Марыенвэрдэр, Плёвіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 годзе крыжакі спалілі рэзыдэндыю Скамонта ў Красіме, у адказ ён уварваўся і парабаваў Самбію, дзе ўзяў у палон Людвіга фон Лібэнцэля, але праз пэўны час вызваліў яго. Пазьней нейкі час знаходзіўся у ВКЛ, але відаць з прычыны супярэчнасьцяў з сынамі Трайдзеня вярнуўся ў Судавію і перайшоў на бок Тэўтонскага ордэну. У 1284 годзе быў водцам тэўтонскіх войскаў у іх выправе на Горадню.
Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Скамонта зь імаверным пачынальнікам дынастыі Гедзімінавічаў Скаламонтам[12].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads