Смольгава
вёска ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смо́льгава[1] (таксама Смо́льгаў[1]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Случы і Арэсы. Цэнтар Юшкавіцкага сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Любані.
Смольгаў — даўні фальварак гістарычнай Случчыны, месца нараджэньня паэта Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які зьвяртаўся да яго ў самым пачатку паэмы «Ян з роду Дубарог» — «О Радзіма Літва, о Айчына сьвятая» (падобна таму, як зьвяртаўся да роднай Наваградчыны Адам Міцкевіч у пралогу да паэмы «Пан Тадэвуш» — «О Літва, айчына мая!…»)[2].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню ўпамінаецца ў 1582 годзе, у складзе Слуцкага княства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смольгава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[3].
У 1832 годзе ў Смольгаве нарадзіўся беларуска-польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля. У гэты час населены пункт фактычна складаўся з некалькіх частак: у сярэдзіне разьмяшчалася вёска Смольгава, у якой жылі сяляне; з абодвух яе бакоў, усходняга і заходняга, месьціліся паселішча чыншавай шляхты — засьценкі — Смольгаў Вялікі і Смальгавок адпаведна; на ўскраінах — усходняй і заходняй — месьціліся два фальваркі, якія зваліся таксама Смольгаў Вялікі і Смальгавок[4].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смольгава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
19 чэрвеня 2009 году цэнтар Юшкавіцкага сельсавету перанесьлі зь вёскі Юшкавічаў у Смольгава[5].
- Старая графіка Смольгава
- Н. Орда, 1864—1876 гг.
- Н. Орда, 1877 г.
- 1882 г.
- 1884 г.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 506 чалавек
- 2010 год — 414 чалавек
Славутасьці
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads