Сталовічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стало́вічы[1], Ста́лавічы — вёска ў Беларусі, каля ракі Смалянкі. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 758 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы (лінія Менск — Берасьце); на аўтамабільнай дарозе Гарадзішча — Баранавічы.
Сталовічы — даўняе места гістарычнай Наваградчыны, колішняя рэзыдэнцыя Мальтыйскага ордэну. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сталовічы (Стваловічы) упамінаюцца ў XIV ст.[2] як дзяржаўнае ўладаньне. У 1-й палове XV ст. вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 году пацьвердзіў вялікі князь Казімер. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намесьнікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім[3].
У XVI ст. Сталовічы атрымалі статус мястэчка. Паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету і належала Мікалаю Радзівілу «Сіротку», які збудаваў тут драўляную капліцу. Ягоны сын Жыгімонт Караль у 1609 годзе заснаваў Сталовіцкую камандорыю Мальтыйскага ордэну, збудаваў драўляны касьцёл. У 1639 годзе на ягоным месцы ўзьвялі мураваную капліцу. Мураваны касьцёл пачалі будаваць у 1736 годзе.

За часамі Барскай канфэдэрацыі ў 1771 годзе пад Сталовічамі адбылася буйная бітва, у якой расейцы пад камандаю Суворава разьбілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам вялікім М. К. Агінскім. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску й па-польску: «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфэдэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У 1793 годзе паселішча атрымала статус места і стала сталіцай павету.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сталовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. Тут працавалі пошта, карчма, знаходзіўся вайсковы гарнізон. На 1867 год у мястэчку было 102 дамы, дзеялі касьцёл і царква.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1868 годзе годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадвага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На 1900 год у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, расейская народная вучэльня, 3 млыны, 2 царквы, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крамаў; штогод праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку XX ст. — 95 двароў; побач зь мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сталовічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сталовічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[4]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сталовічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павету. У гэты час тут было 116 дамоў; сумежна зь мястэчкам разьмяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы).
У 1939 годзе Сталовічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1 студзеня 1998 году тут было 232 двары, на 2001 год — 289. У 2000-я гады Сталовічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Палянічыцкая вуліца, 1899 г.
- Рынак, 1899 г.
- Стары касьцёл па маскоўскай перабудове, 1914 г.
- Новы касьцёл, 1914 г.
- Панарама мястэчка зь вежы старога касьцёла, 1915 г.
- Панарама мястэчка зь вежы новага касьцёла
- Стары касьцёл з боку Баранавіцкай вуліцы, 1916 г.
- Панарама мястэчка з боку Мірскай вуліцы, 1916 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 289 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 163, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 118, жабракоў 1[6]; 1867 год — 523 чал.[7]; 1897 год — 929 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 858 чал.; 1921 год — 678 чал.; 1939 год — 876 чал.; 1959 год — 607 чал.; 1970 год — 765 чал.; 1998 год — 699 чал.[8]; 1999 год — 662 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 671 чал.[9]; 2005 год — 639 чал.[10]; 2009 год — 758 чал.
Інфраструктура
У Сталовічах працуюць СВК, пошта, філія «Беларусбанку», дзіцячы садок, дом культуры, бібліятэка, сталоўка, крамы. Да 1953 году існавала школа, пераведзеная пазьней у пасёлак Кастрычніцкі, за 1,5 км ад Сталовічаў.
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
Паводле перапісу 1874 году, у Сталовічах існавала вуліцы Каўпеніцкая, Рынкавая і Слонімская[11].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1639, 1736—1743; цяпер царква Аляксандра Неўскага Беларускага эказархату Маскоўскага патрыярхату) — адзіны ў Беларусі касьцёл Мальтыйскага ордэну, помнік архітэктуры віленскага барока; архітэктары — Ёсіф Фантана і Ян Глаўбіц
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1907—1911) — помнік архітэктуры нэаготыкі
У Сталовічах таксама захаваўся млын, збудаваны ў пачатку XX ст.
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Сталовічаў
- Колішні касьцёл Мальтыйскага ордэну, галоўны фасад
- Колішні касьцёл, інтэр’ер
- Помнік бітве пад Сталовічамі
Асобы
- Карнэль Пялікша (1823—1872) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads