Сундаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сундаўт (Сунтаўт, Сонтаўт) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сундвальд або Сундальт (Sunduald, Sundolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сунд- (сунт-) (імя ліцьвінаў Сундар; германскае імя Sunder) паходзіць ад стараверхненямецкага sundar 'поўдзень'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Адпаведнасьць імя Сунтаўт германскаму імю Sundolt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Сунтовта Гиневича (26 студзеня 1516 году)[5]; люди Сонтовтовичы… Переломского повета (12 чэрвеня 1516 году)[6]; две земли пустых тяглыхъ у Городеиском повете на имя Малеевщина а Сонтовтовщина (2 верасьня 1516 году)[7]; Сонтовт Якубович… Сунтовт Якубович… Мац Сунтовтович… Ятеико Сунтовтович… Бертош Сундовтович (1537—1538 гады)[8]; село Сунтовтовичи (1554 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads