Юцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юцейка (Ютка, Ютыка, Юдзейка, Юдзека), Ятэйка (Ятэка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Юдыке або Ютке (Jüdicke, Jüttke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2].
У 1594 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Augustinus Judzick, Liccensis Borussus[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jotheke (26 траўня 1390 году)[4]; Билеви Куяне на имя: Скобеико, Юдеико (7 лістапада 1442 году)[5]; люди господарьскии Мойшокгольци… Мартинъ Ютейковичь (1510—1517 гады)[6]; пустовъщины в Моишокгольском повете… Ятеиковъщину (30 верасьня 1514 году)[7]; Янушко Ютеиковичъ[8], Можеико Юдеиковичъ[9], Матеи Юдеиковичъ[10] (1528 год); бояр нашых, шляхты Ковеньского повета и Вилкейского… Наръко Ятейкович зъ жоною своею Доротою и детми своими: Юремъ а Венцком, а Ганусом (1 лістапада 1529 году)[11]; Ютко Петрович… Анъдреи Юткевич (1 ліпеня 1542 году)[12]; Mikołay Juteykowicz… Mikołay Jutykowicz (4 сьнежня 1554 году)[13]; Andrzey Jutkowicz… Juteyko Stankowicz (4 сьнежня 1554 году)[14]; Марко Юткович (27 студзеня 1570 году)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Ятэка — літоўскі баярын з Эйраголы, які ў 1390 годзе засьведчыў умову з Тэўтонскім ордэнам
- Янушка Юцейкавіч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мажэйка Юдзейкавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мацей Юдзейкавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юдзейка Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[16]
- Грыц Юдзейкавіч (Юдзекавіч) — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[17]
- Стэць і Павал Яцейкавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох[18]
- Ютка Пятровіч і Андрэй Юткевіч — сяляне з ваколіцаў Гегужына, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Мікалай Юцейкавіч (Ютыкавіч) — лынгмянскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1554 годзе
- Андрэй Юткавіч і Юцейка Станкавіч — сяляне з ваколіцаў Лынгмянаў, які ўпамінаецца ў 1554 годзе
- Марка Юткавіч — селянін з ваколіцаў Кроняў, які ўпамінаецца ў 1570 годзе
Ятэйкі і Ятэйкі з Бортка — літоўскія шляхецкія роды[19].
У XVI ст. існавалі сяло Юдзейкі, маёнтак Юдзейкішкі, «грунт» Юдзікішкі і гаспадарскае сяло Юцекі ў Жамойцкім старостве[20].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads