Сьвінтарог (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьвінтарог (Сьвіндарог, Швінтарог), Сьвентарог (Швентарог) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рагінсьвінда (Raginswinda) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[2], а аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) — ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3]. Такім парадкам, імя Сьвінтарог азначае «магутны вырак»[4].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе варыятыўнасьці ў гістарычных крыніцах імёнаў мітычнага князя і князя Сьвідрыгайлы (Швідрыгайлы), а таксама аналёгіяў зь імёнамі Сьвятаслаў (Сьвентаслаў), Сьвятаполк (Сьвентаполк), Сьвятабор (Сьвентабор) і Сьвятавіт (Сьвентавіт) даводзіць заходнеславянскае паходжаньне першай часткі імя: Сьвяты — Сьвенты[5]. Другая частка адпавядае беларускаму слову «рог»[a].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Швинъторогу 8 локоть сукна махальского з мыта ковенъского (27 сакавіка 1486 году)[7]; Судереви, близко Вильни, што держалъ Воитъко Шедиборовичъ Швенъторог (2 ліпеня 1493 году)[8]; Швинторог (летапіс Красінскага, летапіс Рачынскага, Румянцаўскі летапіс, Еўраінаўскі летапіс); Szwintoroha (Хроніка Быхаўца)[9]; Swintorog або Swintoroh (Альшэўскі летапіс); Свинторог або Свиндорог (Хроніка літоўская і жамойцкая)[10]; in campo Swintoroha (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[11]; Kazimier Szwentrog (1667 год)[12]; Józef Szwentróg[13], na mejscu Wojciecha Szwentroga[14] (1690 год); Swintorohus Xiąże (1789 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

У XVI ст. існавалі маёнтак і «баярскі грунт» Швентрагі (Швентроги) у Жамойцкім старостве[17].

У 1738 годзе ўпамінаецца сенажаць Сьвінтарога (sianożęc Świntorocha) у Вільні, каля Ніжняга замка[18][19].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі расейскі савецкі лінгвіст Уладзімер Тапароў спрабаваў тлумачыць імя Швінтарог ад летувіскага šventas 'сьвяты' і ragas 'рог, вугал, мыс' і параўноўваў з летувізаванымі тапонімамі Šventragis, Šventragiai[6]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads