Сьвідрыгайла (імя)

мужчынскае асабістае імя (Švitrigaila) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьвідрыгайла (Сьветрыгайла, Швітрыгайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Сьвідрыгела.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сьведрык, Сьвідэрык або Сьвітрык (Suedrik[1], Swidericus[2], *Swithrik[3]) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[5], аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8]. Такім парадкам, імя Сьвідрыгайла азначае «гаспадар, магутны свавольствам»[9][a].

Адпаведнасьць імя Сьвідрыгайла германскаму імю Suedrikilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1].

У 1632 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Andreas Swidereck, Soldaviensis Borussus[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Свидригайло (1382 год)[12]; Swetregal (31 кастрычніка 1382 году[13])[14]; herczog Swittrigail[15], Swittergal[16] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); Boleslao alias Swytrygalone (Boleslaus alias Swytrygal[17]; 25 траўня 1391 году)[18]; Мы, князь Швитригаило (20 сакавіка 1401 году)[19]; Nos Boleslaus alias Swyttirgail dei gratia princeps et heres Litwanie et Russie et dominus Podolie (2 траўня 1402 году)[20]; herczog Swittergeil (13 кастрычніка 1406 году)[21]; Boleslao alias Switrigaylo (13 студзеня 1407 году)[22]; Swydrygal (De magna strage)[23]; Шватрегайло Олгердовичь (Цьвярскі летапіс пад 1408 годам)[24]; Quomodo cupientes cum Iuclito principe domnino Boleslao Alias Swidrigal magno Duce lithwanie et cet fratre nostro carissimo (1409 год)[25]; dominus Boleslaus alias Switergal dux Littuanie (2 і 4 кастрычніка 1409 году)[26]; Swiedergal (травень 1419 году)[27]; Nos Boleslaus alias Swidrigaill dei gracia dux Olgorthowicz (10 верасьня 1420 году)[28]; herczug Swidirgal (ліпень 1422 году)[29], Boleslaus alias Swidrigail die gracia dux Littwanie et terrerum Czirneow (27 ліпеня 1422 году)[30]; Boleslaus alias Switrigall dux Czirnihouiensis (27 верасьня 1422 году)[31]; Boleslaus alias Switrigall (7 лістапада 1430 году)[32]; Nos, Switrigal (29 лістапада 1430 году)[33]; Swydrigall, von Gotis gnaden grosfurste zur Lithawen und zur Rewssin etc (29 красавіка 1431 году)[34]; Nos Boleslaus alias Swythergal (1 верасьня 1431 году)[35]; Boleslaus, anders Switrigal, von Gots gnaden grosfurste zu Lithawen und Rewssen etc. (22 чэрвеня 1432 году)[36]; herczog Swidirgal (4 верасьня 1432 году[37], 16 кастрычніка 1436 году[38]); Schwitrigall (13 лістапада 1432 году)[39]; herczog Swydirgal (12 сьнежня 1432 году)[40]; Swittergal (красавік 1433 году)[41]; hern Boleslao, anders Swidrigal (25 траўня 1433 году)[42]; herczog Swydergal (4 лістапада 1434 году)[43]; herczog Swiidergalle (17 кастрычніка 1435 году)[44]; мы, великии князь Швитрикгаилъ (13 чэрвеня 1437 году)[45]; herczogk Schwidrigal (1 лістапада 1442 году)[46]; Швитригайло (14 сакавіка 1445 году)[47]; Швитригайл Олкгирдович (15 траўня 1446 году)[48]; мы великий князь Александро, инако Швитрикгайло Олькгирдовичь (29 сьнежня 1446 году, 29 сьнежня 1451 году)[49]; Швитрикгайл(ъ) Олькгирдовичь (31 сьнежня 1450 году, 1451 год[50]); Швитригайло Оликгирдович (24 верасьня 1451 году)[51]; Швитрикаила Олкердови(ч) (1452 год)[52]; Свитригайло[53], Светригайло[54] (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Швитригайло Олгердовичь (Сафійскі першы летапіс)[55]; Dzedelis Switrigaylo (25 траўня 1505 году)[56]; Бартошъ Свитрикгаилович, Ян Свитрикгаилович (1528 год)[57].

Носьбіты

Сьвідрыгелы (Świdrygiełło) гербу Грымала[58] — літоўскі шляхецкі род[59].

Сьвідрыгелы-Сьвідэрскія гербаў Любіч і Пагоня — літоўскі шляхецкі род[59].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рыгала (Рыкайла) і Мондрыгайла (Монд-рыгайла): Wies Pruszance. Klim Mondrygayło, ma synow czterech — Kazimierza, Krzysztopha (6 лістапада 1678 году)[10]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads