Сьпярыжжа
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьпяры́жжа[1] — былая вёска на рацэ Брагінцы ў Чамярыскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Геаграфія
Месьцілася за 9 км на поўдзень ад Брагіна, за 30 км ад чыгункавай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай


У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Speryz, ды яшчэ з 3 хутарамі[2]. Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, князь Ярэмі Вішнявецкі з 20 дымоў (×6 — каля 120 жыхароў) «z sioła Spiryza» выплачваў 20 злотых[3].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» вёска Сьпярыжжа (wieś Sporyszow) паказаная ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[4]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5].
На 1754 год з 26 двароў (каля 156 жыхароў) вёскі Сьпярыжжа (wieś Sporyż) Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 4 злотых і 1 грош, «na milicję»[a] 16 злотых і 4 грошы[6]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сьпярыжжа – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьпярыжжа, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[8].
Remove ads
Насельніцтва
Заўвагі
- Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
