Сьпіс памерлых у 2015 годзе
артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads









Студзень
- 4 студзеня: Васіль Лявонаў (59) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1994—1997)[1]
- 6 студзеня: Томас Дабравольскіс (48) — летувіскі кампазытар[2]
- 7 студзеня: Тадэвуш Канвіцкі (88) — польскі пісьменьнік і кінарэжысэр[3]
- 9 студзеня: Юзэф Алексы (68) — польскі палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар Польшчы (1995—1996)[4]
- 12 студзеня: Алена Абразцова (75) — савецкая і расейская опэрная сьпявачка (меца-сапрана), акторка, пэдагог, народная артыстка СССР (1976)[5]
- 14 студзеня: Мікалай Тарасюк (82) — беларускі разьбяр, музычны майстар, народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989)[6]
- 16 студзеня: Рыма Маркава (89) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно, Народная артыстка Расеі (1994)[7]
- 19 студзеня: Анатоль Грыцкевіч (85) — беларускі гісторык[8]
- 21 студзеня: Амэрыка Дыяс Нуньес (76) — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Вэнэсуэлы ў Рэспубліцы Беларусь (2008—2015)[9]
- 23 студзеня: Абдула бін Абдулазіз Аль Саўд (90) — Кароль Саудаўскай Арабіі[10]
- 25 студзеня: Дэміс Русас (68) — грэцкі сьпявак[11]
- 27 студзеня: Чарлз Гард Таўнз (99) — амэрыканскі фізык, вынаходнік лазера, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі[12]
- 28 студзеня: Іў Шавэн (84) — францускі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі[13]
- 29 студзеня: Колін Макалоў (77) — аўстралійская пісьменьніца, аўтар раману «Птушкі ў цёрне»[14]
- 30 студзеня: Жэлю Жэлеў (79) — баўгарскі палітык, прэзыдэнт Баўгарыі (1990—1997)[15]
- 31 студзеня: Рыхард фон Вайцзэкер (94) — заходненямецкі дзяржаўны дзяяч, фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны (1984—1994)[16]
Remove ads
Люты
- 1 лютага: Ігнат Антонаў (92) — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народны лекар Беларусі.[17]
- 1 лютага: Валерыя Кісялёва (64) — расейская акторка, Заслужаная артыстка Расеі[18]
- 2 лютага: Андрэй Кузьменка (46) — украінскі сьпявак[19]
- 10 лютага: Вал Логсдан Фітч (91) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1980 году[20]
- 20 лютага: Лідзія Арабей (89) — беларуская пісьменьніца, крытык, літаратуразнаўца[21]
- 27 лютага: Барыс Нямцоў (55) — расейскі палітык, першы намесьнік старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1997—1998)[22]
- 28 лютага: Міхаіл Чэчатаў (61) — украінскі палітык і дзяржаўны дзяяч, народны дэпутат Украіны 2, 5—7 скліканьняў[23]
Remove ads
Сакавік
- 1 сакавіка: Вікторыя Мазур (68) — беларуская акторка, артыстка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатру, Народная артыстка Беларусі (1997)[24]
- 9 сакавіка: Станіслаў Мельнік (53) — украінскі палітык, народны дэпутат Украіны 5—7 скліканьняў (2006—2014)[25]
- 12 сакавіка: Аляксандар Пеклушэнка (68) — украінскі палітык і дзяржаўны дзяяч, народны дэпутат Украіны 4—6 скліканьняў (2002—2012), старшыня Запароскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2011—2014)[26]
- 12 сакавіка: Тэры Пратчэт (66) — ангельскі пісьменьнік[27]
- 14 сакавіка: Валянцін Распуцін (77) — расейскі пісьменьнік[28]
- 17 сакавіка: Аляксандар Руцкі (83) — беларускі доктар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзяяч навукі БССР (1982)[29]
- 20 сакавіка: Малкалм Фрэйзэр (84) — аўстралійскі дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Аўстраліі (1975—1983)[30]
- 20 сакавіка: Віктар Януковіч (33) — украінскі палітычны дзяяч, народны дэпутат Украіны 5—7 скліканьняў (2006—2014), сын чацьвертага Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча[31]
- 22 сакавіка: Аркадзь Арканаў (81) — расейскі пісьменьнік-сатырык[32]
- 23 сакавіка: Лі Куан Ю (91) — сынгапурскі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Сынгапур, адзін з бацькоў сынгапурскага «эканамічнага цуду»[33]
- 26 сакавіка: Тумас Транстрэмэр (83) — швэдзкі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2011)[34]
Красавік
- 1 красавіка: Роберт Ляшчынскі (48) — польскі журналіст і музычны крытык[35]
- 13 красавіка: Гюнтэр Грас (87) — нямецкі пісьменьнік, скульптар, мастак, графік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1999 году[36]
- 15 красавіка: Алег Калашнікаў (52) — украінскі палітык, народны дэпутат Украіны 5 скліканьня (2006—2007)[37]
- 15 красавіка: Аляксандар Надсан (88) — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, выбітны дзяяч беларускай эміграцыі[38]
- 15 красавіка: Уладзімер Содаль (78) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец[39]
- 16 красавіка: Валеры Белавусаў (66) — савецкі і расейскі хакейны трэнэр[40]
- 16 красавіка: Алесь Бузіна (45) — украінскі пісьменьнік, журналіст і тэлевядучы[41]
- 16 красавіка: Станіслаў Грос (45) — чэскі палітычны дзяяч, Прэм’ер-міністар Чэхіі (2004—2005)[42]
- 19 красавіка: Леанід Сушчэня (85) — беларускі навуковец, акадэмік НАН Беларусі, Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1992—1997)[43]
- 21 красавіка: Мікалай Багроў (77) — украінскі палітык, народны дэпутат Украіны 1 скліканьня (1990—1994), герой Украіны (2007)[44]
- 21 красавіка: Сяргей Міхалёў (67) — савецкі і расейскі хакейны трэнэр[45]
- 22 красавіка: Генадзь Вянгераў (55) — савецкі і расейскі актор[46]
- 24 красавіка: Уладзіслаў Барташэўскі (93) — польскі гісторык, публіцыст, міністар замежных справаў Польшчы (1995, 2000—2001)[47]
- 28 красавіка: Алесь Міцкевіч (95) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, пляменьнік Якуба Коласа[48]
Remove ads
Травень
- 2 траўня: Мая Плісецкая (89) — савецкая і расейская балерына, народная артыстка СССР (1959)[49]
- 14 траўня: Бі Бі Кінг (89) — амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак[50]
- 23 траўня: Джон Нэш (86) — амэрыканскі матэматык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1994)[51]
Чэрвень
- 5 чэрвеня: Тарык Азіз (79) — ірацкі дзяржаўны і палітычны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Іраку (1979—2003), паплечнік прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна[52]
- 7 чэрвеня: Крыстафэр Лі (93) — ангельскі актор[53]
- 15 чэрвеня: Жана Фрыске (40) — расейская сьпявачка[54]
- 17 чэрвеня: Рабэрта Левінгстан (95) — аргентынскі ваенны і дзяржаўны дзяяч, Прэзыдэнт Аргентыны (1970—1971)[55]
- 17 чэрвеня: Сулейман Дэмірэль (90) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзяяч, Прэзыдэнт Турэччыны (1993—2000)[56]
- 22 чэрвеня: Джэймз Горнэр (61) — амэрыканскі кампазытар[57]
- 26 чэрвеня: Яўген Прымакоў (85) — савецкі і расейскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1998—1999)[58]
Remove ads
Ліпень
- 10 ліпеня: Амар Шарыф (83) — эгіпецкі актор; вядомы, галоўным чынам, па працах у амэрыканскім і эўрапейскім кіно[59]
- 15 ліпеня: Сяргей Друшчыц (74) — беларускі архітэктар і рэстаўратар[60]
- 19 ліпеня: Генадзь Селязьнёў (67) — расейскі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі (1996—2003)[61]
- 21 ліпеня: Эдгар Доктараў (84) — амэрыканскі пісьменьнік[62]
- 23 ліпеня: Андрэй Харкавец (52) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар фінансаў Беларусі (2008—2014)[63]
- 27 ліпеня: Абдул Калам (83) — індыйскі дзяржаўны дзяяч, Прэзыдэнт Індыі (2002—2007)[64]
- 29 ліпеня: Лео Вальнэр (79) — кіраўнік Аўстрыйскага алімпійскага камітэту (1990—2009)[65]
Remove ads
Жнівень
- 9 жніўня: Алег Гардынец (53) — беларускі опэрны сьпявак, бас[66]
- 12 жніўня: Ігар Ерамееў (47) — украінскі палітык, народны дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4, 7 і 8 скліканьняў[67]
- 12 жніўня: Георгі Скрыпнічэнка (74) — беларускі мастак-сюррэаліст[68]
- 13 жніўня: Абрам Ройзман (83) — савецкі і беларускі шахматыст, майстар спорту СССР (1957), міжнародны арбітар (1995)[69]
- 14 жніўня: Сяргей Журавель (61) — народны артыст Беларусі, актор Купалаўскага тэатру[70]
- 20 жніўня: Леў Дураў (83) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, народны артыст СССР[71]
- 24 жніўня: Ала Канапелька (55) — беларуская паэтка[72]
- 31 жніўня: Ўэс Крэвэн (76) — амэрыканскі кінарэжысэр[73]
Remove ads
Верасень
- 4 верасьня: Уладзімер Кішкурна (77) — беларускі грамадзкі актывіст, сябра партыі БНФ[74]
- 12 верасьня: Аляксей Кароль (70) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст, рэдактар беларускамоўнай газэты «Новы час» (2007—2015)[75]
- 15 верасьня: Міхай Валанцір (81) — савецкі і малдаўскі актор тэатру і кіно, тэатральны рэжысэр, Народны артыст СССР (1984)[76]
- 19 верасьня: Джэкі Колінз (77) — брытанская і амэрыканская пісьменьніца[77]
Кастрычнік
- 5 кастрычніка: Гэнінг Манкель (67) — швэдзкі пісьменьнік і драматург[78]
- 5 кастрычніка: Алесь Савіцкі (91) — беларускі празаік, грамадзкі дзяяч, ганаровы грамадзянін Полацку (1987)[79]
- 6 кастрычніка: Арпад Гёнц (93) — вугорскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, Прэзыдэнт Вугоршчыны (1990—2000)[80]
- 10 кастрычніка: Рычард Гэк (84) — амэрыканскі хімік, які адкрыў рэакцыю Гэка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі за 2010 год[81]
- 23 кастрычніка: Раман Лубкіўскі (74) — украінскі пісьменьнік, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч, дыплямат[82]
- 24 кастрычніка: Морын О’Гара (95) — ірляндзкая й амэрыканская акторка і сьпявачка[83]
- 25 кастрычніка: Мікалай Барысевіч (92) — беларускі фізык, доктар фізыка-матэматычных навук (1965), прафэсар (1967), прэзыдэнт Акадэміі навук БССР (1969—1987)[84]
- 28 кастрычніка: Юлія Балыкіна (31) — беларуская лёгкаатлетка, шматразовая чэмпіёнка Беларусі, удзельніца летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане[85]
Remove ads
Лістапад
- 2 лістапада: Андрэй Цеханавецкі (91) — польскі навуковец, беларусіст, грамадзка-культурны дзяяч[86]
- 3 лістапада: Марыюш Карповіч (81) — польскі навуковец, гісторык мастацтва[87]
- 5 лістапада: Чэслаў Кішчак (90) — польскі дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Польшчы (1989), міністар унутраных справаў Польшчы (1981—1990)[88]
- 5 лістапада: Міхаіл Лесін (57) — расейскі дзяржаўны дзяяч і мэдыйны мэнэджар[89]
- 8 лістапада: Андрэй Эшпай (90) — савецкі і расейскі кампазытар, піяніст, пэдагог, прафэсар, народны артыст СССР (1981), ляўрэат Ленінскай прэміі (1986) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1976)[90]
- 10 лістапада: Гэльмут Шміт (96) — нямецкі палітык, канцлер Нямеччыны (1974—1982)[91]
- 11 лістапада: Канстанцін Перапяліца (77) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно, тэатральны пэдагог, заслужаны артыст Беларускай ССР[92]
- 13 лістапада: Мікалай Дзінаў (74) — галоўны рэжысэр Менскага абласнога драматычнага тэатру[93]
- 17 лістапада: Андрэй Гіро (47) — беларускі дыплямат, Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне (2009—2015)[94]
- 18 лістапада: Джона Лому (40) — новазэляндзкі рэгбіст[95]
- 24 лістапада: Алег Пешкаў (52) — расейскі лётчык, Герой Расейскай Фэдэрацыі[96]
- 30 лістапада: Эльдар Разанаў (88) — савецкі і расейскі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст, паэт. Народны артыст СССР (1984)[97]
Remove ads
Сьнежань
- 1 сьнежня: Станіслаў Астапчык (80) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудаваньня, акадэмік НАН Беларусі (1986), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001)[98]
- 17 сьнежня: Уладзімер Касьцюкоў (61) — беларускі футбаліст і трэнэр[99]
- 19 сьнежня: Курт Мазур (88) — нямецкі дырыгент[100]
- 22 сьнежня: Пэтэр Люндбляд (65) — швэдзкі сьпявак, аўтар адной з найпапулярнейшых песень на швэдзкай мове Ta mig till havet (Вазьмі мяне да мора)[101]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads