Сьцежарнае
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьце́жарнае[1] — вёска ў Малейкаўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Геаграфія
Разьмяшчэньне
За 7 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 36 км ад чыгункавай станцыі Хвойнікі (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хвойнікі.
Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. З усходу да яе далучаецца просталінейная вуліца. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.


Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай
У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Sciezarno, ды яшчэ з 3 хутарамі[2].
Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, князь Ярэмі Вішнявецкі з 23 дымоў «sioła Jurkowicz y Steżarna» выплачваў 23 злотых[3].

Ад лістападу 1686 да самых «świątek zielonych» у 1687 годзе жыхары Сьцежарнага, у якім разам з Губарэвічамі і Глухавічамі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага Яна Канецпольскага налічвалася 77 дымоў, мусілі ўтрымоўваць 80 казакоў і 30 коней палкоўніка Войска Запароскага Паўла Апостала Шчуроўскага. У выніку, скарга на "нязносныя крыўды, шкоды, крыміналы, наезды і забоі" разглядалася ў Оўруцкім гродзкім судзе. Тады вяскоўцы справілі для пастаяльцаў 25 вазоў, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю; яшчэ зь іх выбралі здор, гарэлку, рыбу, алей, соль, кашулі і абутак, легуміну[a], вёдры аўса, вепрукоў, падсьвінкаў, кур, гусей, вала, «pułkownikowi wilka». Да стратаў прылічаны і забіты сотнікам Кіяшкам губаровіцкі войт Іван, дзедзічны падданы. Як вынік, для пана Канецпольскага тыя страты дасяглі сумы ў 994 злотых. Але гэта ня ўсё. Яшчэ казакі забілі селяніна, згвалтавалі некалькіх белагаловых[b], рабавалі каморы і харчовыя ямы вяскоўцаў[4].
Да 1708 году жыхары вёскі Сьцежарнага былі прыхаджанамі брагінскай Мікалаеўскай царквы. Аднак, зь ініцыятывы застаўнага ўладальніка, мазырскага маршалка[c] пана Антонія Аскеркі была ўладкаваная царква ў Губарэвічах і створаны асобны прыход, да якога далучаныя верныя з Сьцежарнага[6]. У «Тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1714 г.» вёска названая сярод паселішчаў Брагінскіх добраў, якія заставаліся ў пасэсіі мазырскага чашніка пана Аскеркі[d]. 1 верасьня 1719 году серадзкі ваявода Ян Канецпольскі выдаў пану Зыгмунту Шукшце з жонкай даўгавую расьпіску на 1500 злотых, забясьпечаных прыбыткамі зь вёсак Глухавічы, Губарэвічы, Сьцежарнае і Пучын[8].
У 1734 годзе Сьцежарнае знаходзілася ў заставе ў айцоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[9], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[10].
У 1754 годзе з 23 двароў (×6 — каля 138 жыхароў) вёскі Сьцежарнае вялебных айцоў цыстэрцыянаў выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 9 гр.[11]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сьцежарнае – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[12].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьцежарнае, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].
Remove ads
Насельніцтва
Асобы
Заўвагі
- Салодкая выпечка альбо слодычы, вырабленыя з ужываньнем зьбітых яек і цукру з рознымі дадаткамі.
- Так называлі замужніх жанчын, якім этыкет не дазваляў паказвацца на людзях зь непакрытай галавой.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads