Шырмер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шырмер, Жыжмар (Жыжмэр, Жэзмар, Зіземар, Зызмар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сысымір (Sisimir) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[2], а аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) — ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[3].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Schermer[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: von Sysmare bis czu Samiliskin… Sisemare (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[5]; gebin czu Zyszmar (6 траўня 1409 году)[6]; tenutarii Zeszmore (18 чэрвеня 1522 году)[7]; Лавриновая Жижморовая (1528 год)[8]; Водиславъ Жижморъ[9], Станиславъ Жижморевичъ[10], слугу Станислава Жижморовича[11] (1567 год); у земянки господарьской повету Упитского Катерыны Шимъковъны Жижморевича Станиславовой Яновича Яцковича (27 жніўня 1585 году)[12]; бояре… Станиславъ Ширмеровичъ (3 красавіка 1606 году)[13]; Piotr Bohdanowicz Żezmor (20 кастрычніка 1655 году)[14]; Piotr Żyzmer (1840 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Лаўрыновая Жыжмаравая — упіцкая баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Уладзіслававіч Жыжмар — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1588 годзе[16]
Шырмеры — літоўскі шляхецкі род[17].
На гістарычнай Троччыне існуе места Жыжмары.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads