Таліца

вёска ў Вясейскім сельсавеце Слуцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Та́ліца[1] — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

19 кілямэтраў да места Слуцку. 116 кілямэтраў да места Менску.

У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.

Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку леса. У канцы вёскі, за апошняй хатай, знаходзяцца Таліцкія могілкі.

Мінуўшчына

У 1852 годзе Таліца пазначалася як хутар у складзе казённага маёнтку Выбранецкае Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

У 1854 годзе Таліца пазначалася як засьценак у мэтрычных кнігах Бабруйскага павету.

У 1893 годзе і амаль да 1919 году Таліца пазначалася як засьценак і знаходзілася ў складзе Слуцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

З 1919 году Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці БССР.

З 20.09.1944 па 08.01.1954 вёска Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёну Бабруйскай вобласьці БССР.

У вёсцы Таліца была кузьня з кавалём.

У вёсцы Таліца быў клюб. Клюб выкарыстоўваўся як крама. Клюб стаяў зьлева ад дарогі пры самым заезьдзе ў вёску Таліца, калі ехаць па дарозе зь вёскі Боркі.

19.11.1928 жыхары вёскі Таліца напісалі заяву на адкрыцьцё дагаворнай школы ў адной з хат у вёсцы. Заява была ўхваленая. Школа ўтрымлівалася на ўласныя сродкі жыхароў вёскі. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў памеры 55 рублёй. У школе навучаліся 13—15 вучняў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 9 чалавек
  • 2010 год — 1 чалавек

Вядомыя асобы

  • Алег Румо (нар. 1941) — беларускі лекар і палітык.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads