Турэмная ежа

харчаваньне зьняволеных From Wikipedia, the free encyclopedia

Турэмная ежа
Remove ads

Турэмная ежаежа, якую падаюць зьняволенаму падчас знаходжаньня ў папраўчай установе.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...

25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 169 «Аб усталяваньні нормаў харчаваньня і нормаў забесьпячэньня сродкамі асабістай гігіены асобных катэгорыяў грамадзянаў». Пастанова ўлучала 5 Дадаткаў пра нормы харчаваньня:

  1. «асуджаных, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых калёніях, турмах, арыштных дамах, грамадзянаў, якія знаходзяцца ў лекава-працоўных прафілякторыях Міністэрства ўнутраных справаў»;
  2. «асобаў, якіх утрымліваюць пад вартай у сьледчых ізалятарах і турмах, асобаў, якіх утрымліваюць у ізалятарах часовага ўтрыманьня органаў унутраных справаў і цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў органаў унутраных справаў»;
  3. «асуджаных, якія адбываюць пакараньне ў выхаваўчых калёніях»;
  4. «асобных катэгорыяў асобаў, для якіх усталёўваюць павышаныя нормы харчаваньня»;
  5. «у выглядзе сухога пайка і забесьпячэньня прадметамі ўжытку для прыёму ежы ў выпадках, калі падача гарачай ежы немагчымая»[1].

За содні на аднаго асуджанага чалавека ў папраўчай калёніі, турме і арыштным доме, а таксама грамадзяна ў лекава-працоўным прафілякторыі прадугледжвалася 29 найменьняў харчаваньня ў грамах: бульба (500), хлеб з сумесі жытняй мукі і пшанічнай мукі 1-га гатунку (250), пшанічны хлеб (200), каровіна малако тлустасьцю да 3,6 % (125 мл), капуста (120), крупы (авёс, грэчка, проса, рыс, пярловыя і ячныя) і сушаныя бабовыя (100), ялавічына 1-й катэгорыі і сьвініна (90), рыба з галавой (55), бурак і цыбуля (па 40), морква, макарона з мукі найвышэйшага гатунку і цукар (па 30), мяса куранятаў 1-га гатунку (25), агурок (або тамат ці зеляніна), вараная каўбаса 1-га або найвышэйшага гатунку і сухі вітамінізаваны кісель (па 20) або сухафрукты (10), курынае сталовае яйка (4 штукі на тыдзень), рафінаваны алей, маргарын тлустасьцю ад 45 % і соль (па 15), сьмятана тлустасьцю ад 26 % (10), пшанічная мука 2-га гатунку (5), каровіна масла тлустасьцю ад 70 % (15 двойчы на тыдзень), таматная паста (3), часнок (5 ад лістапада па сакавік), чорная гарбата (1), унівэрсальная затаўка (0,5) і ляўровы ліст (0,1)[1]. Для параўнаньня ў пражытковы мінімум ад 2021 году ўваходзіў 41 харчовы выраб.

Кожнага затрыманага або арыштаванага чалавека пад вартай у ізалятары мелі забясьпечваць 28-ю харчовымі вырабамі (бо без малака), у тым ліку 2 курынымі яйкамі[2]. На аднаго асуджанага падлетка да 18 гадоў у выхаваўчай калёніі прадугледжвалася 35 найменьняў харчаваньня (але без маргарыну), у тым ліку дадаткова 7 вырабаў у грамах: сьвежая садавіна (200), сок (200 мл), тварог тлустасьцю да 9 % (65), ласунак (30), кава (4), какава (2) і аскарбінавая кісьля (70 мг). Пры знаходжаньні ў лякарні падавалі 30 харчовых вырабаў, у тым ліку дадаткова агароднінную заедкавую кансэрву (50 грамаў). Сухі паёк пры канвоі працягласьцю звыш 7 гадзінаў між прыёмамі ежы ўлучаў гарачую ваду і 5 харчовых вырабаў у грамах: жытне-пшанічны хлеб (500), канцэнтрат абедзеннага супу (40) і 2-й стравы (120), цукар (40) і гарбату (4)[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads