Усман Дэмбэле

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Усман Дэмбэле
Remove ads

Усма́н Дэмбэле́ (па-француску: Ousmane Dembélé; нар. 15 траўня 1997 году) — францускі футбаліст, нападнік клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён сьвету 2018 году. Уважаецца адным з найлепшых футбалістаў сьвету[3][4][5], стаўшы адным зь дзесяці футбалістаў, якія рабіліся чэмпіёнамі сьвету, пераможцамі Лігі чэмпіёнаў УЭФА і ўладальнікамі Залатога мяча.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Дэмбеле дэбютаваў у складзе рэзэрвовай каманды «Рэну» ў аматарскім чэмпіянаце Францыі 6 верасьня 2014 году. 6 лістапада 2015 году гулец запачаткаваў кар’еру ў прафэсійным футболе, згуляўшы ў складзе першай каманды «Рэну» ў Лізе 1 супраць «Анжэ», замяніўшы Каміля Грасіцкага на апошнія пяць хвілін гульні[6]. 22 лістапада ён правёў свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне ў матчы супраць «Бардо», адкрыўшы лік у нічыйным матчы, які скончыўся зь лікам 2:2[7]. 9 студзеня 2016 году Дэмбэле зноў улучыў гол, дапамогшы дружыне выратаваць нічыю ў матчы супраць «Ляр'ену»[8]. 6 сакавіка ён учыніў свой першы хет-трык у Лізе 1 у пераможным матчы супраць «Нанту», а тое брэтонскае дэрбі скончылася зь лікам 4:1 на карысьць рэнцаў[9]. Свой першы сэзон у лізе завяршыў з дванаццаццю галамі ў 29 матчах, а спартовы дырэктар клюбу Мікаэль Сыльвэстар параўнаў Дэмбэле з маладым Крыштыяну Раналду часоў «Манчэстэр Юнайтэд»[10].

Thumb
У складзе «Рэну» ў 2015 годзе.

12 траўня 2016 году француз склаў пяцігадовую ўгоду зь нямецкім клюбам «Барусія» з Дортмунду, які пачаў дзеіць 1 ліпеня[11]. Першага гола пацэліў 20 верасьня ў матчы Бундэсьлігі супраць «Вольфсбургу», які дортмундцы скончылі перамогай зь лікам 5:1 на «Фольксваген-Арэне»[12]. 22 лістапада нападнік усчаў свой галявы посьпех у Лізе чэмпіёнаў, ладна трапіўшы ў браму польскай «Легіі». У тым матчы групавога этапу немцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 8:4[13]. 27 траўня 2017 году быў аўтарам першага гола фінальнага матчу на Кубак Нямеччыны, узяўшы свой першы тытул[14]. Быў ушанаваны званьнем найлепшага гульца фіналу. У той сэзон Бундэсьлігі трапіў у сымбалічную зборную турніру.

25 жніўня 2017 году гішпанская «Барсэлёна» абвесьціла аб дасягненьні пагадненьня аб падпісаньні кантракту з Дэмбэле за 105 мільёнаў эўра і, як паведамлялася, дадатковыя 40 мільёнаў эўра ў якасьці бонусу[15][16]. 28 жніўня прайшоў мэдычны агляд і пакінуў подпіс пад пяцігадовым кантрактам[17]. Дэмбэле дэбютаваў 9 верасьня, выйшаўшы на 68-й хвіліне замест Жэрара Дэўляфэў у пераможным матчы супраць «Эспанёлу», зрабіўшы галявую перадачу на Люіса Суарэса[18]. Хутка пасьля гэтага выбыў на доўгі час праз пашкоджаньне, азначыўшыся першым голам толькі 14 сакавіка 2018 году. 17 красавіка ўлучыў свой першы гол у Ля Лізе, адкрытыўшы лік у матчы супраць «Сэльты»[19]. Сэзон 2018—2019 гадоў быў гульцом асноўнага складу і аўтарам некалькіх важкіх галоў, але наступны сэзон амаль цалкам прапусьціў праз траўму. У 2020 і 2021 гадах двойчы рабіў апэрацыю ў Фінляндыі. 14 ліпеня 2022 году футбаліст падоўжыў свой кантракт з «Барсэлёнай» да 30 чэрвеня 2024 году[20][21], але ўжо праз год стаў гульцом «Пары Сэн-Жэрмэн»[22][23][24]. У новым клюбе ўзяў быў 23-ы нумар, але пасьля адыходу Нэймара зьмяніў кашулю на тую, якая была зь дзясяткай на сьпіне[25][26]. 24 верасьня адзначыўся галявой перадачай на Гансалу Рамуша ў матчы супраць «Марсэля»[27]. Асабліва вылучыўся ў першай палове 2025 году, пачынаючы з таго, што 29 студзеня ён аформіў хет-трык у пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў зь лікам 4:1 над «Штутгартам». Праз тры дні паўтарыў хет-трык у браму «Брэсту» ў матчы айчыннага першынства, стаўшы першым гульцом ПСЖ, які ўчыніў хет-трык у двух матчах запар у афіцыйных матчах[28][29]. У 1/8 фіналу і 1/4 фіналу зь «Лівэрпулам» і «Арсэналам» трапна пацэліў важныя галы.

Дэмбэле завершыў сэзон у якасьці найлепшага бамбардзіра Лігі 1 з 21 голам на рахунку, падзяляўшы подыюм у намінацыі з нападнікам «Марсэля» Мэйсанам Грынўудам[30]. Нападнік быў названы гульцом году лігі і пераможцам чэмпіянату[31]. 31 траўня ў фінале Лігі чэмпіёнаў супраць італьянскага «Інтэру» зрабіў дзьве галявыя перадачы[32], дзякуючы чаму парыжане сьвяткавалі перамогу і ў гэтым турніры. У верасьні 2025 году быў намінаваны і ўганараваны Залатым мячом, як найлепшы футбаліст сьвету.

Міжнародная

Thumb
Дэмбэле трымае кубак сьвету.

Дэмбэле ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Францыі ў жніўні 2016 году на таварыскія матчы супраць зборных Італіі і Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Ляказэт і Набіль Фэкір былі выключаныя на пэўны час праз траўмы[33]. Дэбютаваў у складзе каманды 1 верасьня ў матчы супраць італьянцаў, замяніўшы Антуана Грызмана на апошнія 27 хвілінаў матчу[34]. 13 чэрвеня 2017 году правёў свой першы гол за Францыю ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць французаў[35].

Remove ads

Дасягненьні

«Барусія»:

«Барсэлёна»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Францыя:

  • Чэмпіён сьвету: 2018

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads