Цьвермунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цьве́рмунт, Цьвярмонт (Цьвірмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Твэрда (Twerda[1]) і Мунд або Монт (Mund, Mont) — імёны германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова цьвер- (імя ліцьвінаў Цьвербут) паходзіць ад гоцкага þwairhs 'гнеўны, порсткі, ваяўнічы'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Цьвермунт азначае «гарлівая ваяўнічасьць»[5].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].
Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Билятовичомъ Твирмонътову землю; а самого Твирмунъта пану Кезкгаилу (9 лістапада 1449 году)[8]; людеи Mедницкого повета за Велею… Паца Твирмонтовича (25 верасьня 1509 году)[9].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads