Цьвербут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цьвербут (Цьвірыбут, Цьвірбут, Цьвірбот, Цьвербуд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Твэрда (Twerda[1]) і Бота або Бута (Boto, Buto) — імёны германскага паходжаньня[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова цьвер- (імя ліцьвінаў Цьвермунт) паходзіць ад гоцкага þwairhs 'гнеўны, порсткі, ваяўнічы'[3][a], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5]. Такім парадкам, імя Цьвербут азначае «корань ваяўнічасьці»[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Cwirnar (Cwernar)[7].

У Прусіі бытавалі імёны: Twyrget, Twirgil[8].

Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Twirbute… Rexa vnd sin bruder Twirbut von Brandenburg (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[9]; cum Twerbud[10], Twiributh[11], Twerbuth[12] (2 кастрычніка 1413 году); Твирбуту Визкедовичу, лидянину[13], Шпаку Твирбутовичу, солшничанину, земля[14] (1440—1492 гады); в Ковеньскомъ повете дву земль пустых на реце на Невяжы на имя Твирботовщины[15], Твирбутовщину[16] (6 сьнежня 1512 году); земля пустовская в Ковенском повете Твирбутовщина (24 студзеня 1514 году)[17]; люди нашы Городенъское волости… Станка Твирбутовича (1 студзеня 1519 году)[18]; ego etiam, Dorothea, uxor Iacobi Thwerbuthowycza (4 чэрвеня 1524 году)[19]; землю Твирбутовщину… Твиръбутовщину (1537 год)[20]; Янъ Матеевичъ Твирбутовича… Миколай Юхновичъ Твирбутовича (1567 год)[21]; Cwirbutowicz (1676 год)[22]; Raina Gronostayska Jakubowa Ćwirbutowa na miejscu chorego męża[23], Ćwirbut[24] (1690 год)[25]; Iwan Twirbot (9 лютага 1785 году)[26]; Jerzy Twierbud (9 лютага 1791 году)[27]; Tvirbut (1802—1803 гады)[28]; Krzysztof Cwierbutt (1807 год)[29].

Remove ads

Носьбіты

  • Цьвербут ( па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста берасьцейскі

Цьвірбуты[30] (Twirbut) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[31].

Твірбутовіч (Twirbutowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Цьвербуты.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -цьвір- зь летувіскай мовы tvérti 'стварыць, заснаваць', tvirtas 'моцны, сільны, здаровы, цьвёрды'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads