Чайчыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ча́йчыцы[2] — пасёлак у Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагодзьдзі — засьценак Чапліцкай воласьці.[3] Зь лютага па сьнежань 1918 г. засьценак быў заняты польскім корпусам Доўбар-Мусьніцкага і нямецкімі войскамі.
У 1919 г. Чайчыцы ўключаныя ў склад ССРБ[1]. Падчас польска-савецкай вайны засьценак некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, у выніку застаўшыся на акупаванай саветамі частцы Беларусі.
З 1924 г. засьценак належаў да Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкае акругі, з жніўня 1924 г. — да Малышэвіцкага сельсавету. З 1927 па 1930 гг. Чайчыцы былі ў складзе Бабруйскае акругі.
Падчас Другой сусьветнай вайны Чайчыцы акупаваныя нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 г. па чэрвень 1944 г. З 1944 да 1954 гг. — у складзе Бабруйскае вобласьці БССР.[1]
У цяперашні час амаль ня мае сталых жыхароў і ўключае шэраг лецішчаў жыхароў Слуцку.[4]
Remove ads
Насельніцтва
- 2012 год — 2 чалавекі[1]
- 2010 год — 1 чалавек
- 1999 год — 2 чалавекі
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads