Шыя (Беларусь)

былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шы́я[1] — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіла ў склад Валаўскага сельсавету. Насельніцтва 0 чал. (2005). Знаходзілася за 50 км на паўднёвы захад ад места Ельск, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 228 км ад Гомелю.

Хуткія факты

Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Стадолічы — Скароднае. Драўляныя сялянскія хаты ўздоўж кароткай мэрыдыянальнай вуліцы.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню Шыя згадваецца ў XIX стагодзьдзі як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1908 у Скараднянскай воласьці. У 1917 годзе ў Скараднянскай воласьці. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 нямецкія войскі спалілі вёску. У 1959 у складзе саўгасу «Валаўскі» (цэнтар — вёска Валаўск).

З 29 лістапада 2005 году выключаная зь зьвестак па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 — 3 двары, 31 жыхар (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1908 — 5 двароў, 94 жыхары; 1917 — 67 жыхароў; 1924 — 14 двароў, 79 жыхароў; 1940 — 15 двароў; 1959 — 50 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 14 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2000 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў; 2005 — 0 жыхароў[3]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads