Яўген Яблонскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Яблонскі (нарадзіўся 10 траўня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца грэцкага клюбу «Астэрас» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў займацца футболам у ігуменскай ДЮСШ. Пазьней перабраўся ў менскую школу «Зьмена», адтуль — у Барысаўскую дзяржаўную абласную вучэльню алімпійскай рэзэрвы. З лета 2012 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У сэзоне 2013 году стаў адным з асноўных гульцоў дублю. 29 чэрвеня 2014 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшынай». У першым жа матчы ў аснове адзначыўся галявой перадачай. У кастрычніку 2014 году ўжо трывала замацаваўся ў цэнтры паўабароны барысаўскага клюбу. 27 кастрычніка 2014 году пацэліў свой першы гол у чэмпіянаце Беларусі ў браму жодзінскага Тарпэда-БелАЗ».
У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. У 2015—2016 гадах трывала гуляў у асноўнай камандзе, а ў сэзоне 2016 годзе часам выкарыстоўваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сэзоне 2017 году спачатку гуляў у стартавым складзе барысаўчан у якасьці цэнтральнага абаронцы, пазьней страціў месца ў аснове. У сэзоне 2018 году вярнуў месца ў стартавым складзе. У сьнежні 2018 году склаў новы кантракт з БАТЭ[6]. Наступным сэзоне замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў каманды. У верасьні 2019 году зноўку падоўжыў пагадненьне з клюбам[7]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым гульцом стартавага складу, дапамагаў барысаўчанам здабыць срэбраныя мэдалі чэмпіянату і два Кубкі Беларусі, у сэзоне 2021 году быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў барысаўскі клюб[8] і ў хуткім часе падпісаў пагадненьне на 2,5 гады з кіпрскім «Арысам»[9].
Міжнародная
25 студзеня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць зборнай Казахстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбурзе. Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы зборнай, правёўшы за яе 28 матчаў і забіўшы 3 голы. 6 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Эстоніі.
Remove ads
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартовых дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзейную ўладу Беларусі пасьля здушэньня народных пратэстаў у 2020 годзе[10].
Дасягненьні
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015, 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2015, 2016, 2017
«Арыс»:
- Чэмпіён Кіпру: 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads