Алег Патоцкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Патоцкі (нарадзіўся 24 чэрвеня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2008 году гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 году перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[3], але ўжо ня меў месца ў першым складзе. Пад канец сэзону пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазыцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.
У сакавіку 2014 году кантракт з «Дняпром» быў скасаваны на ўзаемную згоду[4], і неўзабаве Алег стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. Першую палову сэзону 2014 году прапусьціў праз траўмы, пазьней замацаваўся ў асноўным складзе «Гарадзеі».
У студзені 2015 году быў на праглядзе ў «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[6]. Пазьней цягам значага пэрыяду знаходзіўся ў табары бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск[7]. Праз траўмы прапусьціў пачатак сэзону 2015 году, а ў траўні склаў кантракт зь першалігавай «Іслаччу»[8]. У сэзоне 2015 году зрэдку зьяўляўся на полі, аднаўляючыся пасьля траўмаў. У першай палове сэзону 2016 году трывала гуляў у пачатковым складзе «Іслачы», якая прабілася ў Найвышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сэзону.
У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У пачатку сэзона 2017 году гуляў за дубль, пазьней вярнуў месца ў першай адзінаццатцы і ў выніку быў прызнаны найлепшым гульцом каманды ў сэзоне. У студзені 2018 году выявілася, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач»[10]. У сэзоне 2018 году быў трывалым гульцом стартавага складу.
У пачатку 2019 году таксама разглядаўся як гулец асноўнага складу, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на гульнявую пляцоўку толькі ў канцы верасьня таго ж году. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[11]. У сэзоне 2020 году быў трывалым гульцом стартавага складу каманды. У пачатку 2021 году быў адным зь нешматлікіх дасьведчаных гульцоў, якія засталіся ў камандзе пасьля таго, як яна ўзяла курс на амаладжэньне. У сэзоне 2021 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе, часам адсутнічаў праз траўмы. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу» на год[12]. У сьнежні 2022 году яшчэ раз працягнуў супрацу з клюбам на наступны сэзон[13]. У сакавіку 2024 году абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[14].
Міжнародная
Некалькі гадоў абараняў колеры моладзевай зборнай Беларусі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads