Башкартастан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспу́бліка Башкартаста́н (па-расейску: Республика Башкортостан, па-башкірску: Башҡортостан Республикаһы) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі[2], уваходзіць у склад Прыволскай фэдэральнай акругі. Сталіца — горад Уфа.
Мяжуе зь Сьвярдлоўскай, Чалябінскай і Арэнбурскай абласьцямі, Пермскім краем, а таксама з рэспублікамі Татарстан і Ўдмуртыя.
Утвораная 23 сакавіка 1919 году.
Remove ads
Гаспадарка
На 2021 год аднымі з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў былі «Нафтакамскі аўтазавод» і «Ўфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне».
Геаграфія

Башкартастан разьмешчаны на схілах Паўднёвага Ўралу і ў Прыўральлі.
Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва рэспублікі паводле зьвестак Дзяржаўнага камітэту статыстыкі Расеі на 2013 рок склала 4 060 957 чал., шчыльнасьць насельніцтва ў суб’екце — 28,41 чал./км², дзел\ мескага насельніцтва — 67,01%. На 2010 год насельніцтва паводле нацыянальнае прыкметы разьмяркоўваецца наступным чынам[3]:
- расейцы — 36,1%;
- башкіры — 29,5%;
- татары — 25,4%;
- чувашы — 2,7%;
- марыйцы — 2,6%;
- украінцы — 1%;
- асобы іншых нацыянальнасьцяў — 2,7%. Усяго ў рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі 160 нацыянальнасьцяў[4].
Найбуйнейшыя гарады — Уфа (адміністрацыйны цэнтар, 1 077 719 чал.), Стэрлітамак (275 798 чал.), Салават (154 884 чал.), Нефцекамск (123 540 чал.), Акцябарскі (111 551 чал.).
96,4% насельніцтва валодае расейскай мовай. Башкірскай мовай валодае 25,8%, татарская — 34,0% насельніцтва.
У рэспубліцы 54 адміністрацыйныя раёны, 21 горад, 4674 паселішчы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads