Белы Лясок
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́лы Лясо́к[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны захад ад Пружанаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Назва
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі можа азначаць «невялікі бярозавы гаёк»[3].
Мінуўшчына
За расейскім часам — асада[4] ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні, 78 дзесяцінаў[5].
За польскім часам — у гміне Крыжы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].
З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[7].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 168 жыхароў; 1970 год — 210 жыхароў; 1999 год — 155 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 147 жыхароў, 61 двор[8]; 2010 год — 111 жыхароў
Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р81 Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча, Р98 аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы і Н534 Хвалава — Роўбіцк — Белы Лясок[9].
Турыстычная інфармацыя
Вёска знаходзіцца на самым краі Белавескай пушчы, за 15 км ад памежнага пераходу Перароў — Белавежа паміж Беларусяй і Польшчай.
Аграсядзіба «Ля царскага тракту»[10].
Асобы
- Канстанцін Дронь — беларускі паэт. Нарадзіўся ў вёсцы Ківачына Пружанскага раёну. У Белым Ляску правёў дзяцінства і юнацтва. Выдаў зборнік вершаў «Белы Лясок»[11].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads