Важгін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Важгін, Вазгін (Вазген), Васікін (Вашкен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Весікін (Wesikin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір, Васмунт; германскія імёны Wospot, Wasger, Wassmundt) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6].

У Прусіі бытавала прозьвішча Wosgien[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Волкиницъкомъ повете… чоловековъ… а Богдана Васикиновича (31 траўня 1503 году)[8]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ (1528 год)[9]; Quarta fundatio est iterum altariae sub anno 1504, a quadam Mila, filia Wozgin (1675—1677 гады)[10]; Wazginiszki[11], Wozgieniszki[12] (1744 год); droga do Rakowa… dwór Wazginiszki (1784 год)[13]; Agata Wazgien (1810 год)[14]; Ewa Waszkien (1840 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads