Воўчае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ўчае[1] (з 30 ліпеня 1964 — Калі́навая[1]) — вёска ў Беларусі, пасярод мэліярацыйных каналаў, злучаных з рэчкай Чэрцень. Уваходзіць у склад Качышчанскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 20 чал. (2004). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 201 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільная дарогай Старое Высокае — Ельск.
Remove ads
Гісторыя
Хутар Воўчае ў пачатку XX ст. заснавалі перасяленцы з суседніх вёсак. У 1917 паселішча ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1917 — 42 жыхары; 1940 — 40 двароў, 185 жыхароў; 1959 — 146 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 48 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 15 гаспадарак, 20 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads