Выгалавічы
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́галавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — існавалі вёска і засьценак у Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 28 двароў і 223 жыхароў, засьценак — 1 двор і 29 жыхароў.
- 1897 год — у вёсцы пражывалі 515 жыхароў.
- З 1886 году ў вёсцы працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 20 хлопчыкаў.
- 1904 год — на месцы сучаснай існавалі дзьве вёскі: Выгалавічы 1-я і Выгалавічы 2-я. Першая зь іх налічвала 538 жыхароў, другая — 45 жыхароў.
- 1921 год — вёска знаходзіцца ў складзе гміны Крывічы Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 121 двор і 648 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — з 43 вясковых гаспадарак створаны калгас імя Сталіна.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 676 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 17 лютага 1971 году вёска зьяўляецца цэнтрам птушкафабрыкі «Зара камунізму».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 339 жыхароў
- 1999 год — 440 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 199 двароў, 445 жыхароў
Інфраструктура
У вёсцы разьмяшчаецца птушкафабрыка, тэхнічныя майстэрні, аддзяленьне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, базавая школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, 2 крамы.
Ушанаваньне памяці
На ўшанаваньне памяці 25 землякоў, якія загінулі ў баях зь нямецкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну ў цэнтры вёскі каля клюбу ў 1975 годзе была ўсталяваная стэла.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads