Вігерд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вігерд (Вігірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вігард або Вігерд (Wicgard, Wiggerd[1][2], Wigerd[3][4][5], Vígærðr[6][7], Vigerd[8]) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmont, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[10].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Wiegert[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловековъ… а Довъкгуча Викгирдовича… а Довъкга Викиртовича (3 студзеня 1519 году)[12]; енералъ его королевской милости дворный и возный повету Ошменского Якубъ Викгирдъ… Я Якубъ Викгирдъ… Якубъ Викгирдъ енералъ возный рукою власною (5 сьнежня 1613 году)[13]; Jan Wigierd (1890 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
Вігерды (Wigerd) гербу Адравонж — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[15].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads