Вісігер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вісігер (Вісгер, Візгер, Візгір), Віскер (Вішкер, Вешкер, Віскар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вісагер, Вісукер або Віскар, пазьней Вісгер або Вайскер (Uuisager[1], Wisuker[2], Wiscar[3], Wisger, Weisker) і Гервіса (Gervisa[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[6], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[7].

У Прусіі бытавала імя Wissegar (1338, 1339, 1354 і 1360 гады)[8][9].

У Смаленску ў XII ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Viskarr (< Visgeirr)[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Візгер (Wizgier)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Визкгиръ Анъдрушковичъ (1528 год)[12]; людеи волости Высокодворское… Стася Вискаревича (17 кастрычніка 1536 году)[13]; Piotr i Jan Wiskierowi (1712 год)[14]; Anna Wisgiarówna (1721 год)[15]; Sawka Wieszkier, ciahły (1722 год)[16]; czwierć jedną pustą Wiszkierowa… Jan Wiszkier… Piotr Wiszkier… Bumbiszka Wiszkier (1738 год)[17]; Wizgiri (1744 год)[18]; Józef Wizgier (1825 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

Вісігеры (Wissygier, Wissiger) гербу Багорыя — літоўскі шляхецкі род[20].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Візгірышкі каля Расенаў[21].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads