Вітар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітар (Вітэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вітар або Вітэр (Withari, Witar, Witer) і Гарывіт (Hariwit[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон', старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
У Прусіі бытавала імя Вітар: Withar (1340 год)[7].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вітар (Witor)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Оникъштах чотыри чоловеки… Витор (1440—1492 гады)[9]; homines… Siemion Witrowicz (15 кастрычніка 1475 году)[10]; Szymon Maciej Witer… Andrzej Hilarion Witer (1834 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
Вітаровічы (Witorowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[12].
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Вітар[13].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads