Гацук (вёска)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гацу́к[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Случы і Лошы. Цэнтар сельсавету Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 946 чалавек. Знаходзіцца за 55 км на поўдзень ад Менску, за 31 км на поўнач ад Слуцку, каля аўтамабільнай дарогі Р-23 Менск — Мікашэвічы.
Remove ads
Назва
Назва вёскі, відаць, утварылася ад прозьвішча Гацук.
Гісторыя
У XIX ст. вёска Гацук належала да Будзка-Грэскага маёнтку, у складзе Слабодзка-Пырашаўскай воласьці Ігуменскага павету. Маёнткам валодалі князі Вітгенштэйны. У 1866—1870 гадох у вёсцы было 7 двароў, 175 дзесяцін зямлі, сяляне плацілі аброк 155 рублёў. У пачатку XX ст. — 29 двароў. Прозьвішчы сялянаў — Каляда, Заяц, Хацько, Казючыц. У 1914—1917 гадох у Гацуку існавала народная вучэльня (настаўнік Іван Нікановіч).
На 1 студзеня 1998 году ў вёсцы было 378 двароў[2]. У 2000-я гады Гацук атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 170 чал.; 1 студзеня 1998 году — 1136 чал.; 1999 год — 1098 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 946 чал.
Інфраструктура
У Гацуку працуюць сярэдняя школа, дом фальклёру, торфапрадпрыемства «Слуцкае», пошта, аддзел банку.
Асобы
- Леанід Заяц (нар. 1958) — дзяржаўны дзяяч Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads