Германішкі (Астравецкі раён)
вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Германішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Лошы. Уваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Тапонім Германішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Ганусішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або сугучнага прозьвішча[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads