Дэмбрава
вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́мбрава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Слушанцы. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 578 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на захад ад Шчучына, за 46 км ад Горадні, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель.
Дэмбрава — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дэмбрава (пад назвай Дзебрава) упамінаецца ў XVI ст. як шляхецкае ўладаньне ў Лідзкім павеце Віленскага ваяводзтва.
У XVII ст. Дэмбрава атрымала статус мястэчка, у якім Міхал і Крыстына Рынвіды заснавалі місію езуітаў (падпарадкоўвалася Гарадзенскаму езуіцкаму калегіюму), існавалі касьцёл і парафія. Кароль і вялікі князь Ян Казімер перадаў місіі фальварак Аплейкі. Дэмбраўскія манахі займаліся ліхвярствам.
Пад уладай Расейская імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дэмбрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. У 1804 годзе ў мястэчку працавала вучэльня. У 1863 годзе маёнтак Дэмбрава складаўся з аднайменнага мястэчка і вёсак Вострава, Завалкі, Пісклюкі, Навасёлкі; 212 душ мужчынскай стаці. На 1866 год існавалі аднайменныя мястэчка (19 двароў) і фальварак (1 двор). На 1886 год у мястэчку было 9 двароў, валасная ўправа, 2 царквы, школа, крамы, піцейны дом. На 1905 год існавалі аднайменныя сяло (179 дзесяцінаў зямлі), маёнтак і млын, уладаньні князёў Сапегаў (239 дзесяцінаў зямлі), лясная старожка, таксама ўладаньне Сапегаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дэмбрава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дэмбрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дэмбрава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (37 двароў) і фальварак.
У 1939 годзе Дэмбрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Шчучынскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут быў 51 двор, няпоўная сярэдняя школа, вадзяны млын, фэльчарскі і акушэрскі пункты, тэлефон; фальварак лічыў 6 дамоў. На 1964 год у Дэмбраве 81 двор, сярэдняя школа, крама, кавярня, пошта, лякарня і фэрма, на 1997 год — 204 двары, на 1 студзеня 2001 году — 195.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1862 год — 107 чал.; 1866 год — 151 чал. у мястэчку Дэмбраве і 62 чал. у фальварку Дэмбраве[3]; 1886 год — 116 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 16 чал. у сяле Дэмбраве, 50 чал. у маёнтку Дэмбраве і 5 чал. у лясной старожцы; 1921 год — 199 чал. у мястэчку Дэмбраве і 46 чал. у фальварку Дэмбраве; 1964 год — 338 чал.; 1997 год — 612 чал.[4]; 1999 год — 618 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 605 чал.[5]; 2010 год — 578 чал.
Інфраструктура
У Дэмбраве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Яна Багаслова (1930-я)
Страчаная спадчына
- Фальварак
Асобы
- Казімер Альхімовіч (1840—1916) — мастак і графік
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads