Завосьсе

вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Завосьсе
Remove ads

Заво́сьсе[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчары і Калдычэўскага возера. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Хуткія факты

Завосьсе — даўні фальварак гістарычнай Наваградчыны, месца нараджэньня паэта Адама Міцкевіча, які ў сваёй знакамітай паэме Пан Тадэвуш зьвяртаўся да роднага краю: «О Літва, айчына мая!…»[2].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У пачатку XVIII стагодзьдзя маёнтак Завосьсе належаў роду Чачотаў, потым перайшоў да Яновічаў. У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальваркам валодалі браты Міхал і Юзэф Янавічы, але яго палова знаходзілася ў закладным валоданьні роду Міцкевічаў. Браты Яновічы мелі даўгі перад Міцкевічамі, і ў 1785 годзе па амаль 40 гадох судовых цяжбаў маёнтак Завосьсе стаў поўнай уласнасьцю Міцкевічаў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Завосьсе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. Лічыцца, што ў 1798 годзе тут нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч[4][5] (адпаведная мэтрыка ня ўтрымлівае дакладнай інфармацыі пра месца нараджэньня паэта).

У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўладамі Расейскай імпэрыі за ўдзел Луцыяна Стыпулкоўскага ў вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Завосьсе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Завосьсе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1927 годзе польскае войска паставіла ў вёсцы абэліск у гонар Адама Міцкевіча.

У 1939 годзе Завосьсе ўвайшло ў склад БССР, пазьней у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці.

У 1996 годзе двор Завосьсе і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваныя. 26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Мядзеневіцкага ў склад Сталовіцкага сельсавету[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 36 чалавек
  • 2010 год — 18 чалавек

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads