Здудзічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зду́дзічы[1] — вёска ў Шацілавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Здудзічы ўваходзяць у склад Чыркавіцкага сельсавету. Знаходзіцца ля ўпадзеньня ракі Алы ў раку Бярэзіну.
Remove ads
Гісторыя
У час уваходжаньня зямель Расейскай імпэрыі яны належалі да 2 паліцэйскай акругі Парыцкай воласьці Бабруйскага павету і да Астроўчыцкага прыходу праваслаўнай царквы, на адлегласьці 63 вёрсты ад Бабруйску. У 1895 г. у вёсцы налічвалася 60 двароў (па зьвестках Аляксандра Ельскага). Жыхары займаліся земляробствам, рыбнай лоўляй і плытагонствам[2]. У 1993 годзе пры зборы краязнаўчых зьвестак для кнігі «Памяць» Шацілавіцкага раёну была выяўлена група культавых помнікаў у Здудзічах: 2 курганы, валун, 2 камяні з выявамі крыжа, камень з надпісам (неразборлівы), 3 каменныя крыжы. Найбольш старадаўні крыж быў укапаны ў зямлю на ўскрайку могілак, магчыма, на царковішчы. Надземная частка крыжа акругленая, падобны на Тураўскія крыжы ХІІ стагодзьдзя.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 159 чалавек
- 1999 год — 270 чалавек
Ураджэнцы
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads