Лацінскае пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лацінскае пісьмо — сыстэма пісьма, заснаваная на літарах клясычнага лацінскага альфабэту, які паходзіць ад формы грэцкага альфабэту, які выкарыстоўваўся ў старажытнагрэцкія часы. Грэцкі альфабэт быў зьменены этрускамі, а пасьля іхны альфабэт быў зьменены старажытнымі рымлянамі. Існуе некалькі лацінскіх альфабэтаў, якія адрозьніваюцца графэмамі, парадкам літараў і фанэтычнымі значэньнямі ад клясычнага лацінскага альфабэту. Лацінскае пісьмо ёсьць грунтам для Міжнароднага фанэтычнага альфабэту (IPA), а 26 найбольш распаўсюджаных літараў зьмяшчаюцца ў базавым лацінскім альфабэце ISO, якія супадаюць зь літарамі з ангельскага альфабэту. На лацінскім пісьме базуецца найбольшая колькасьць альфабэтаў сярод усіх сыстэмаў пісьма[2] і ёсьць найбольш шырока прынятай сыстэмай у сьвеце. Лацінскае пісьмо выкарыстоўваецца як стандартны мэтад пісьма ў мовах Заходняй і Цэнтральнай Эўропы, большай часткі Афрыкі на поўдзень ад Сахары, Амэрыкі ды Аўстраліі і Акіяніі, а таксама ў многіх мовах у іншых частках сьвету.
Remove ads
Назва
Пісьмо называецца лацінскім у сувязі зь ягоным паходжаньнем з Старажытнага Рыму, але некаторыя вялікія літары маюць грэцкае паходжаньне. У кантэксьце трансьлітарацыі часта сустракаецца тэрмін раманізацыя[3], то бок словы могуць раманізаваныя. Юнікод выкарыстоўвае тэрмін «лацінскае пісьмо»[4], як і Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO)[5].
Распаўсюд
Лацінскае пісьмо распаўсюдзілася разам з лацінскай мовай з Апэнінскага паўвострава на землі, якія атачалі Міжземнае мора, поруч з пашырэньнем Рымскай імпэрыі. Усходняя палова імпэрыі, у тым ліку Грэцыя, Турэччына, Левант і Эгіпет, працягвала выкарыстоўваць грэцкую мову як лінгва-франка, але лацінская мова была шырока распаўсюджаная ў заходняй палове, і з часам, як з лаціны ўтварыліся заходнія раманскія мовы, яны працягвалі выкарыстоўваць лацінскае пісьмо і адаптаваць лацінскі альфабэт.
Сярэднявечча
З распаўсюдам заходняга хрысьціянства ў Сярэднявеччы лацінскае пісьмо паступова перанялі народы Паўночнай Эўропы, якія размаўлялі на кельцкіх мовах, якія карысталіся агамічным пісьмом, германскіх (выцесьніўшы раньнія руны) або балтыйскіх мовах. Таксама ліцінскае пісьмо пачалі выкарыстоўваць носьбіты некалькіх уральскіх моваў, асабліва вугорскай, фінскай і эстонскай.
Лацінскі пісьмо таксама пачало выкарыстоўвацца заходнеславянскімі і некалькімі паўднёваславянскімі мовамі, паколькі людзі, якія на іх размаўлялі, навярнуліся ў каталіцтва. Носьбіты ўсходнеславянскіх моваў звычайна бралі кірыліцу, бо навярталіся ў хрысьціянства праваслаўнага абраду. Сэрбская мова ўжывае абедзьве сыстэмы пісьма, прычым кірыліца пераважае ў афіцыйнай камунікацыі, а лацінскае пісьмо ўжываецца ў іншых месцах, як гэтае вызначанае Законам аб афіцыйным выкарыстаньні мовы і альфабэту[6].
З XVI стагодзьдзя

Яшчэ да 1500 году лацінскае пісьмо абмяжоўвалася перадусім мовамі Заходняй, Паўночнай і Цэнтральнай Эўропы. Праваслаўныя славяне Ўсходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы пераважна карысталіся кірыліцай, а грэцкае пісьмо выкарыстоўвалі носьбітамі грэцкай мовы ва ўсходнім Міжземнамор’і. У XVI стагодзьдзі адзначаецца зьяўленьне тэкстаў на беларускай мове, запісаных лацінскай графікай. Гэтаму спрыяла разьвіцьцё культуры рэнэсансу ў працэсе Рэфармацыі і пашырэньне асьветы ў эўрапейскім стылі, што адбывалася адначасна з пазбаўленьнем архаічнай беларускай пісьмовай мовы ад рысаў царкоўнаславянскай[7]. Не зважаючы на тое, што многія беларускія аўтары, як то Ян Чачот, Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Адам Гурыновіч, Францішак Багушэвіч, карысталіся лацінскім пісьмом, у 1859 годзе расейскія ўлады афіцыйна забаранілі выкарыстаньне ў беларускім друку лацінскага шрыфту. Арабскае пісьмо было шырока распаўсюджаная ў ісламе, як сярод арабаў, гэтак і сярод неарабскіх краінаў, такіх як іранцы, інданэзійцы, малайцы і цюркскія народы. Большая частка астатняй Азіі выкарыстоўвала розныя формы брагмічнага пісьма або кітайскае пісьмо.
Дзякуючы эўрапейскай калянізацыі лацінскае пісьмо распаўсюдзілася ў Амэрыцы, Акіяніі, частках Азіі, Афрыкі і Ціхага акіяна ў формах, якія былі ў гішпанскім, партугальскім, ангельскім, францускім, нямецкім і нідэрляндзкім альфабэтах. Яно пачало выкарыстоўвацца для многіх аўстранэзійскіх моваў, у тым ліку моваў Філіпінаў, малайзійскай і інданэзійскай моваў, замяніўшы ранейшыя арабскія і карэнныя брагмічныя формы. Лацінскія літары паслужылі асновай для формаў складовага пісьма чэрокі, распрацаванага Сэквояй.
Пад уплывам партугальскіх місіянэраў для віетнамскай мовы быў распрацаваны альфабэт на базе лацінскага пісьма, у якім раней выкарыстоўваліся кітайскія герогліфы. Партугальскія і іншыя эўрапейскія місіянэры, якія прыбылі ў Гоа на заходнім узьбярэжжы Індыі ў XVI і XVII стагодзьдзях, заклалі лацінскае пісьмо пад мову канкані[8]. Альфабэт на грунце лацінскага пісьма замяніў кітайскія герогліфы ў адміністрацыях у XIX стагодзьдзі ў месцах з францускім панаваньнем. У канцы XIX стагодзьдзя румыны вярнуліся да лацінскіх літараў, адмовіўшыся ад румынскай кірыліцы.
У XX стагодзьдзі

У 1907 годзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» апублікавала ў Санкт-Пецярбурзе новую «абэцэду» лацінкай, у якім аўтары зьдзейснілі мадэрнізацыю беларускай лацінскай графікі. Тым ня менш, звычай лацінскага запісу беларускага тэксту паступова зьнікаў з ужытку цягам першай чвэрці XX стагодзьдзя, хоць яшчэ на пачатку назіралася суіснаваньне двух шрыфтаў. У 1928 годзе ў рамках рэформаў Мустафы Кемаля Ататурка новая Турэцкая Рэспубліка ўнармавала лацінскае пісьмо для турэцкай мовы, замяніўшы мадыфікаванае арабскае пісьмо. Большасьць цюркскамоўных народаў былога СССР, у тым ліку татары, башкіры, азэрбайджанцы, казахі, кыргызы ды іншыя, у 1930-х гадах замянілі свае сыстэмы пісьма на адзіны цюркскі альфабэт, які грунтаваўся на лацінскай форме пісьма, але ў 1940-х гадах усе яны былі замененыя кірыліцай. Па распадзе СССР у 1991 годзе тры з новых незалежных цюркскамоўных рэспублік, як то Азэрбайджан, Узбэкістан і Туркмэністан, а таксама румынскамоўная Малдова, афіцыйна ўвялі лацінскае пісьмо для сваіх моваў. Кыргыстан, іранамоўны Таджыкістан і сэпаратысцкі рэгіён Прыднястроўя захавалі кірыліцу, галоўным чынам празь цесныя сувязі з Расеяй.
У 1930-я і 1940-я гады большасьць курдаў замяніла арабскую графіку двума лацінскімі альфабэтамі. Не зважаючы на тое, што толькі афіцыйны курдзкі ўрад выкарыстоўвае арабскае пісьмо для дзяржаўных дакумэнтаў, але курдзкая лацінка шырока выкарыстоўваецца ва ўсім рэгіёне большасьцю носьбітаў курдзкай мовы. У 1957 годзе Кітай рэалізаваў рэформу пісьма чжуанскай мовы, зьмяніўшы сыстэму пісьма на новую, якая выкарыстоўвала сумесь лацінскіх, кірылічных літараў і літараў зь Міжнароднага фанэтычнага альфабэту дзеля перадачы як фанэмаў, гэтак і тонаў чжуанскай мовы без выкарыстаньня дыякрытычных знакаў. У 1982 годзе гэтая сыстэма была дадаткова стандартызаваная, каб выкарыстоўваць толькі лацінскія літары.
З падзеньнем Часовага вайскова-адміністрацыйнай рады і наступным заканчэньнем дзесяцігодзьдзяў амхарскай асыміляцыі ў 1991 годзе розныя этнічныя групы ў Этыёпіі адмовіліся ад пісьма геэз, якое лічылася непрыдатным для моваў па-за сэміцкай галіны[9]. У наступныя гады мовы кафа[10], арома[11], сыдама[12], валайта[12] і самалійская мова[12] адаптавалі лацінкае пісьмо, у той час як працягваюцца спрэчкі аб тым, ці варта прытрымлівацца гэтага прыкладу для моваў хадыя і камбата[13].
У XXI стагодзьдзі

У 2015 годзе ўрад Казахстану абвесьціў, што да 2025 году лацінскае пісьмо мусіць замяніць кірыліцу ў якасьці афіцыйнай сыстэмы пісьма для казаскай мовы[14]. Таксама вядуцца перамовы аб пераходзе з кірыліцы на лацінку ва Ўкраіне[15], Кыргыстане[16][17] і Манголіі[18]. Аднак Манголія з тых часоў пастанавіла аднавіць мангольскую сыстэму замест пераходу на лацінкае пісьмо[19].
У кастрычніку 2019 году нацыянальная арганізацыя інуітаў у Канадзе, абвесьціла, што яны распрацуюць адзіную сыстэму пісьма для інуіцкіх моваў у краіне. Гэтая сыстэма мусіць палягаць на ліцінскай форме і быць створанай на ўзор той сыстэмы, што выкарыстоўваецца ў грэнляндзкай мове[20]. 12 лютага 2021 году ўрад Узбэкістану абвесьціў, што да 2023 году завершыць пераход з кірыліцы на лацінку для ўзбэцкай мовы. Пляны па пераходзе на лацінскае пісьмо першапачаткова ставіліся ў 1993 годзе, але пасьля гэтага былі прыпыненыя, і кірыліца засталася шырока распаўсюджанай у краіне[21]. У цяперашні час крымскататарская мова выкарыстоўвае як кірыліцу, гэтак і лацінку. Выкарыстаньне лацінскага пісьма было першапачаткова ўхваленае прадстаўнікамі крымскіх татараў па распадзе СССР[22], але рэгіянальны ўрад гэтак і не ўкараніў яго. Пасьля анэксіі Крыму Расеяй у 2014 годзе лацінскае пісьмо было цалкам скасаванае.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads